Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Купала Янка

140 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Янкі Купалы ў нашых бібліятэках

Купала Янка (сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882 — 1942) — Народны паэт Беларусі, майстар паэтычнага слова, драматург, перакладчык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.

Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка былога Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Паэт нарадзіўся ў купальскую ноч, што прынесла яму літаратурны псеўданім.

Паходзіў паэт з сям’і дробнага, беззямельнага шляхціча. У 1898 годзе скончыў Беларуцкае народнае вучылішча. Далей вучыцца не было магчымасці, і ён займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў. Пасля смерці бацькі (1902) працаваў хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага, бібліятэкарам і на іншых работах.

У жніўні 1912 года адбылася сустрэча Янкі Купалы з Якубам Коласам. Паэты пазнаёміліся на радзіме Коласа — хутары Смольня, недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці). Гэтая сустрэча стала значнай для абодвух паэтаў.

У 1915 годзе выехаў у Маскву, дзе вучыўся ў народным універсітэце імя А. Л. Шаняўскага. У Маскве ажаніўся з У. Ф. Станкевіч. У 1919 годзе пераехаў у Мінск, дзе і жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 года ў Маскве.

Творчая біяграфія

Творчая спадчына Янкі Купалы надзвычай багатая. Яна ўключае тэматычна разнастайную паэзію, шматлікія сацыяльныя, эпічныя і лірычныя вершы, драматычныя творы і яркую публіцыстыку. Яго творы сталі гімнам беларускага народа.

Першы верш на беларускай мове «Мужык» быў надрукаваны ў мінскай газеце «Северо-Западный край». 1908 год асабліва памятны ў жыцці паэта. У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі «Жалейка». Аўтар зборнікаў вершаў «Гусляр», «Шляхам жыцця», «Спадчына», «Безназоўнае» і інш. Многія вершы Янкі Купалы пакладзены на музыку.

У 30-я гады ХХ стагоддзя паэзія Янкі Купалы ўзбагацілася новымі творамі: выйшлі зборнікі вершаў «Песня будаўніцтву», «Беларусі ардэнаноснай», «Ад сэрца», былі напісаны паэмы «Над ракой Арэсай», «Тарасова доля».

Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала. Паэмы «Сон на кургане», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», драма «Раскіданае гняздо», камедыя «Паўлінка», трагікамедыя «Тутэйшыя» добра вядомы сучаснаму чытачу.

Купалава творчасць — цудоўна-непаўторная люстра, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адбілася шматграннасць жыцця і барацьбы беларускага народа за сваю гісторыю, за чалавечыя правы. Пісаць аб народзе і для народа — такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці.

Першы ўдастоены звання Народны паэт Беларусі (1925).

Экранізацыя твораў Янкі Купалы

Янка Купала — прызнаны нацыянальны драматург. Некаторыя з яго твораў былі экранізаваны.

У 1952 годзе выйшаў на экраны фільм-спектакль па аднайменнай п’есе Янкі Купалы «Паўлінка» ў пастаноўцы беларускага Дзяржаўнага драматычнага тэатра ім. Я.Купалы. Фільм вызначаецца праўдзівым адлюстраваннем вясковага жыцця. Паказана каханне беларускай сялянкі Паўлінкі і сельскага настаўніка Якіма, пра перашкоды, якія стаялі на іх шляху, як яны адстаялі сваё шчасце.

Павлинка (1952) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=ry-EzQge7vQ. – Заглавие с экрана.

Паводле паэмы «Магіла льва» ў 1971 годзе створаны кінафільм — гістарычная драма. Даўным-даўно закахаўся полацкі князь Усяслаў у прыгажуню Любаву, нявесту каваля Машэкі. Падступствам ды хітрасцю разлучыў ён закаханых. Сабраў тады Машэка народную дружыну і пайшоў помсціць князю за сваю зняважаную любоў, за народную волю.

Могила льва / The Lion's Grave (1971) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=ISoeQXUyIC0. – Заглавие с экрана.

У 1981 годзе на студыі «Беларусьфільм» паводле п’есы пастаўлены фільм «Раскіданае гняздо». Пачатак 20 стагоддзя. Адлюстравана вялікая сацыяльная драма простых, абяздоленых людзей.

Раскиданное гнездо (1982) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=woE1_uFZ4lw. – Заглавие с экрана.

Янка Купала і Мазыршчына
Вверх