Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Адам Русак

120 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Адама Русака ў нашых бібліятэках

Адам Герасімавіч Русак (1904-1987) — паэт-песеннік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1939 года.

Нарадзіўся 24 мая ў вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Рана будучы музыкант і паэт акунуўся ў чароўны свет музыкі. Яго маці — Марыля Ігнатаўна — ведала і спявала многа беларускіх народных песень, а бацька — Герасім Сямёнавіч — быў самавук-скрыпач. Ад прыроды здольны да музыкі, малы Адась стараўся не адставаць ад іх: ён сам выкручваў і выпальваў лазовыя і сасновыя дудкі і падбіраў на іх пачутыя ў сям’і мелодыі.

Лазовая дудка пастушка, чароўныя струны бацькавай скрыпкі глыбока запалі ў сэрца юнака. Менавіта таму ў 1925 годзе ён стаў студэнтам першага ў гісторыі Беларусі Мінскага музычнага тэхнікума, які скончыў у 1930 годзе па класу валторны. Затым вучоба ў Ленінградскай кансерваторыі. У 1932-1949 гг. — саліст аркестра Ленінградскага Малога опернага тэатра (у час Вялікай Айчыннай вайны разам з тэатрам быў эвакуіраваны ў Арэнбург).

У 1949 Беларуская дзяржаўная філармонія запрасіла Адама Русака салістам сімфанічнага аркестра. Тады і адбылося яго непасрэднае знаёмства, а потым і сяброўства з кіраўніком народнага хору, народным артыстам Беларусі і СССР Генадзем Цітовічам. Яны часта разам былі ў вандроўках па Беларусі, плавалі па Нёмане і Прыпяці, хадзілі па Брэстчыне і Мазыршчыне, збіралі багата фальклорных твораў.

Творчая біяграфія

У творчасці Адама Русака гарманічна спалучаецца паэзія і музыка. Першы друкаваны верш «Мая песня», з’явіўся ў 1927 годзе ў часопісе «Чырвоны сейбіт».

Аўтар зборнікаў: «На родных палетках» (1946), «Песні і вершы» (1951), «Песні» (1954), «Пад голас баяна» (1957), «Звонкія крыніцы» (1965), «Закрасуйся, Нёман» (1978), «Песні на словы А. Русака» (1980), «Засцілайце сталы» (выбранае, 1984) і інш. Для дзяцей выдаў кнігі вершаў «У Буслаўцы» (1967), «Добра ведаю ўрок» (1981), «Дружбакі» (1987). Вершы паэта вызначаюцца напеўнасцю, задушэўным лірызмам, мяккім народным гумарам, лёгка кладуцца на музыку.

Паэт-песеннік

Шырокую папулярнасць набылі песні на словы паэта, створаныя ў садружнасці са многімі кампазітарамі (каля 300): «Лясная песня» (сапраўдны гімн беларускім партызанам), «Толькі з табою», «Не шукай», «Не за вочы чорныя», «Узнялося сонца яснае», «Дзе ты, зорка мая», «Як той Зосі давялолся» і інш.

Але найбольшую вядомасць атрымала песня на словы Адама Русака «Бывайце здаровы» (музыка У. Захарава і І. Любана). Яна стала сапраўды народнаю і з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай песеннага мастацтва Беларусі.

Як нараджаліся народныя хіты:

Военное обозрение (17.07.2014) Адам Русак. Будьте здоровы, живите богато [Электронный ресурс] // YouTube : [сайт]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=UVJdD9UhUIA. – Заглавие с титул. экрана. – Дата обращения: 15.04.2024.

Вверх