Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Адам Русак

Анатаваны спіс

Стол

Русак, А. Засцілайце сталы : выбранае / Адам Русак ; [прадм. Г. Цітовіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 222 с. : іл.

Вершы са зборніка

Маці
Памяці дарагой матулі
Для радасці мяне расціла маці,
Сваё жыццё і сэрца аддала
Мне, дарагому, роднаму дзіцяці,
Са мной надзеяй лепшаю жыла.

Была са мной яна шчаслівай самай,
I радасна было ад сына ёй
Пачуць і першае святое «мама»,
I першы смех, і першы лепет мой.

Калі ж мяне у школу выпраўляла,
Калі я шлях жыцця свой выбіраў —
Ад сэрца шчырага яна сама жадала,
Каб сэрцам я вялікі свет пазнаў.

Каб у жыцці праўдзівай жыў душою,
3 людзьмі на свеце добрымі дружыў,
Каб я свайму народу быў слугою,
Радзімаю, як маці, даражыў.

Калі ж, палаючы ў агні, мяне Радзіма
Паклікала ў паход у грозны час,
На подзвігі матуля блаславіла
I мужным быць дала такі наказ.

Я з ім ішоў на бітву агнявую,
I мне ў баі служыў, як зброя, ён,
I родны край і маці дарагую
Я не аддаў фашыстам у палон.
I дзе б ні быў, я голас яе чую,
Успамінаю родную зямлю…
Люблю маю старэнькую матулю,
Больш чым сябе, адзіную, люблю.
⚹ ⚹ ⚹
Шуміце, бярозы, шуміце,
Спявайце над роднай зямлёй,
Па свеце вы песню нясіце
Аб маці любімай маёй.
Гость
У мястэчка прыязджаю,
Да сваячкі я іду.
А яна мяне чакае,
Сустракае на хаду.

— То заходзь жа, галубочак!
Мяне радасцю пацеш…
Як там жонка, як там дзеткі,
Як здаровенькі жывеш?..

За сталом сядзім, гамонім
I частуемся віном…
Нечакана, глянь, сабачка
Закруціўся пад сталом.

Хоць малы, але сярдзіты.
Як наробіць гаманы!..
На мяне злуецца, брэша
I цягае за штаны.

Тут сваячка:
— Сціхні, Тузік!..
Разбрахаўся на ўвесь свет!

Марш адсюль!.. —
I ўжо з усмешкай
Адкрывае свой сакрэт:

— Ведаеш, чаго ён брэша? —
О, сабачая душа!.. —
Гэта ж я ў ягонай місцы
Падала табе баршча…
Неман

Русак, А. Закрасуйся, Нёман : песні, лірыка, гумар / Адам Русак ; [прадм. Г. Цітовіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 256 с. : іл.

Верш са зборніка «На Прыпяці»

Лёг туман за рэчкаю
Па густой траве,
Па шырокай Прыпяці
Параход плыве.

Да крутога берага,
Дзе кусты шумяць,
Дзеўчына каханага>
Выйшла сустракаць.

Параход спыняецца,
Вее вецярок,
Сэрца скаланулася,
Нібы той лісток.

Свайго хлопца дзеўчына
Шчыра абняла,
Да сяла да роднага
Сцежкай павяла.

I калі засвеціцца
Ранак на зары,
Павядуць ізноў яны
Ў полі трактары.

Паплывуць і сеялкі
Па сырой раллі.
Ой вы, сэрцу любыя,
Родныя палі!
Вверх