Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Пушча Язэп

120 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Язэпа Пушчы ў нашых бібліятэках

Язэп Пушча (Іосіф Паўлавіч Плашчынскі) (1902-1964) — паэт, крытык, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1958 года.

Нарадзіўся 20 мая 1902 года ў вёсцы Каралішчавічы Мінскага раёна. У 1920 гаду скончыў Мінскае вучылішча. Пасля заканчэння (1922) дзевяцімесячных курсаў беларусазнаўства ў Мінску быў інспектарам Мазырскага, Мінскага ўездных аддзелаў народнай асветы, выкладаў беларускую мову і літаратуру на агульнаадукацыйных курсах, у музычным тэхнікуме ў Мінску.

У 1923 годзе разам з маладымі паэтамі прымае ўдзел у стварэнні першай літаратурнай арганізацыі «Маладняк». Яго імя — у ліку першай пяцёркі найбольш вядомых у той час прадстаўнікоў маладой беларускай паэзіі. У 1925-1927 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, адкуль перавёўся ў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт.

25 ліпеня 1930 года быў арыштаваны, прыгавораны да 5 год высылкі. Прысуд адменены ў 1956. Пасля вайны працаваў дырэктарам Чаадаеўскай сярэдняй школы Мурамскага раёна (1941-1958). З 1958 года жыў у Мінску.

Творчая біяграфія

Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1922 годзе. Адзін за адным выходзяць зборнікі вершаў Язэпа Пушчы «Раніца рыкае» (1925), «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах» (1929) і інш. Раннім вершам уласцівы тонкае лірычнае светаадчуванне, светлыя радасныя фарбы, бадзёрасць і жыццесцвярджальнасць. Бязмежная любоў да бацькаўшчыны, да паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа, уплыў народнай паэзіі, побач з захапленнем творчасцю Сяргея Ясеніна — усё найшло адлюстраванне ў яго творах гэтага перыяду. Паэма «Сады вятроў» прысвечана тэме аб месцы паэта ў грамадстве.

У гады фашысцкай навалы Язэп Пушча верыў у хуткае вызваленне роднай зямлі, балюча перажываў за пакуты блізкіх і землякоў. Сведчанне гэтаму — яго вершы ваеннай пары: паэмы «Бор шуміць» (1957) і «Людвіся» (апубл. 1968).

Вярнуўшыся ў Мінск, паэт актыўна выступае ў перыядычным друку з новымі вершамі, паэмамі, казкамі. Паэт спяшаецца расказаць пра ўсё адчутае за апошнія трывожныя дзесяцігоддзі. У 1960 выходзіць кніга «Вершы і паэмы», зборнік «Пачатак легенды». Язэп Пушча — пераважна паэт-лірык. Яго лірычны герой поўны энергіі, творчых імкненняў, высокіх ідэалаў. На яго словы напісана шмат песень.

Аўтар зборніка для дзяцей «На Бабрыцы» (1960).

Гісторыя адной песні

«Ой ты Стася, смуглявая Стася…». Песня «Стася», якая была ў рэпертуары ансамбля «Беларускія песняры», музыканта Валерыя Дайнекі, падабалася ўсім. Што тут таямнічага? Некаторы час аўтарамі лічыліся іншыя беларускія паэты.

Верш з аднаіменнай назвай быў напісаны Язэпам Пушчай ў 1926 годзе. Прысвячаўся ён адной жанчыне Стасе (будучая жонка паэта) і гісторыі дзіўнага кахання, якое выстаяла прад усімі выпрабаваннямі часу.

Слухаць песню:

«Песняры» – Стася (1990). – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=gepbLgpMz9Q. – Заглавие с экрана.

Вверх