Прокша Леанід
Анатаваны спіс
Прокша, Л. За Добрыцай рэчкай : дакументальная аповесць / Леанід Прокша. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 222 с.
Урывак з аповесці:
«Ёсць на Палессі невялічкая рэчка Добрыца. Выцякае яна з крыніц за вёскай Кустаўніца. На другім канцы вёскі крынічная вада Добрыцы ўпадае ў большую рэчку — Нараўлянку, а тая, недзе пад Нароўляй, у Прыпяць. Далей, у шырокай рацэ, плыве добрыцкая вада ў слаўны Днепр і праз усю братнюю Украіну, стольны горад Кіеў — у Чорнае мора.
Больш паўтысячы гадоў таму назад пасяліліся ў гэтым глухім кутку Палесся тры браты: Міцька, Санька і Косця. 3 гадамі вакол іх сяліб выраслі вёскі: Міцькі, Санюкі і Кустаўніца.
Вякамі цішыню над Добрыцай парушалі стук молата ў кузні, сякеры на зрубе, цапоў на таках, скрып непадмазаных колаў, клёкат буслоў на гнёздах, дуда пастуха на досвітку, а ў святочныя дні гукі бубна, скрыпкі і цымбалаў.
У пачатку дваццатага стагоддзя ў гэтыя прывычныя гукі раптам уварваўся рэзкі гук матора. Карэта, у якой сядзеў пан Гарват, рухалася па дарозе без каня…
Старыя людзі, якім давялося бачыць такое дзіва, з усмешкай успамінаюць цяпер той аўтамабіль. Прайшоў час, і стала не навіной бачыць кустаўняка на сваім аўтамабілі.
За Добрыцай пачыналася дарога на Міхалкі, адтуль шлях з прысадамі бяроз паўз вёскі Бібікі, Тварычаўка, Раеўскія, Матрункі, Бабраняты, Бабры вёў у Мазыр, горад, вядомы з дванаццатага стагоддзя.
Да рэвалюцыі 1917 года выходзілі на гэты шлях усе, каму цесна і голадна было ў роднай хаце.
За вёскай бедалагі азіраліся на саламяныя стрэхі і вандравалі ў свет, як крынічная вада з Добрыцы, і губляліся ў людскім моры.
А потым прыходзілі пісьмы: «Гарую глыбока пад зямлёй», «Узялі мяне ў служанкі…» і рэдка калі — «вучуся…».
На дарогу за Добрыцай выглядалі з падслепаватых акон дзеці: ці не едзе з горада бацька, ці не вязе з Kipмашу цукерку, абаранак…
Здаралася – прывозілі, здаралася, вярталіся з «дзюркай ад абаранка»
Бялелі твары жанчын і замірала сэрца, калі на дарозе за Добрыцай з’яўляліся варожыя салдаты. I тады ліліся ў Добрыцу слёзы і кроў. Не злічыць людскіх пакут, не апісаць усю трагедыю, не апець гераізму.
Пасля рэвалюцыі 1917 года па дарозе за Добрыцай ехала моладзь у гарады вучыцца ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, і ўжо не выключнай, а звыклай станавілася вестка: «Скончыў вучобу — атрымаў дыплом». Радаваліся бацькі: «А наш вывучыўся на інжынера», «А мой на доктара», «Наша ўжо вучыцелькай стала».
3 надзеяй і скрухай пасля перамогі над лютымі фашысцкімі захопнікамі паглядалі на дарогу за Добрыцай мацеры і жонкі: а ці не вяртаецца іх родны з крывавай вайны…
Ішлі гады. На папялішчах узняліся новыя хаты. 3 акон на вуліцу лілося электрычнае святло. У кожнай хаце жылі новым жыццём, надзеямі і марамі.
Але самыя вялікія падзеі за ўсё існаванне Кустаўніцы пачаліся з канца шасцідзесятых гадоў. За Добрыцай разгарнулася будаўніцтва завода-гіганта. Палескую глуш парушыў гул бульдозераў, скрэпераў, самазвалаў. Пра вялікую будоўлю загаварылі па радыё, тэлебачанні, у газетах. I стала вядома ўсёй краіне назва невялікай палескай вёскі, у якой давялося і мне некалі жыць і працаваць».
Прокша, Л. Выстрелы над яром : повесть / Леанид Прокша. – Минск : Юнацтва, 1983. – 192 с. : ил.
Прокша, Л. Пакуль жывеш на свеце… : раман / Леанід Прокша. – Мінск : Маст. літ., 1980. – 192 с.
Прокша, Л. Туніка Несса : раман / Леанід Прокша. – Мінск : Маст. літ., 1986. – 318 с.
Прокша, Л. Урокі любві і нянавісці : раман / Леанід Прокша. – Мінск : Маст. літ., 1990. – 240 с. : іл.