Панчанка Пімен
Анатаваны спіс
Панчанка, П. Выбраныя творы / Пімен Панчанка. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2009. – 238 с. – (Школьная бібліятэка).
Вершы са зборніка:
⚹ ⚹ ⚹
Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,
Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны —
Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток,
Матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам…
Гэта быў сорак першы палаючы год.
Прабіраліся мы з акружэння на ўсход.
У аршанскіх лясах на адной з дарог
Я пазнаў сярод верасу след маіх ног.
I паклікала родная хата мяне.
Я падпоўз да сяла, калі гаснулі зоркі,
Расхінуў асцярожна кусты і знямеў —
Каміны… каміны… Дух пажарышча горкі.
Развіднела. А певень людзей не будзіў.
Цішыня. Мёртвы попел. Hi стуку, ні груку.
Толькі клён, што мой бацька калісь пасадзіў,
Грэў на сонцы свае абгарэлыя рукі.
Я схаваў твар у травы. I зямля, як дзіцё,
Да мяне прытулілася целам магутным.
«Дзе ж ты быў, дзе ж хаваўся ты гэтулькі дзён,
Што дамоў не ішоў?» — запытала ледзь чутна.
Не прыпомню цяпер, што ў адказ я шаптаў —
Ці зямлю суцяшаў, ці пра маці пытаў.
Слоў вуголле злятала з патрэсканых губ,
I растоптаны кут быў да болю мне люб.
Наліваліся кветкі сцюдзёнай расой,
I прамыла раса мае сумныя вочы,
Каб убачыў я ўсё, каб запомніў усё,
Каб я думаў пра помсту і ўдзень, і уночы.
Крык сойкі
Pыжaвaтaя, чapнaпёpaя,
A нa кpылax — блaкiт для кpacы…
Koжным лeтaм aд тлyмy i змopы я
Уцякaю ў твae ляcы.
Ды зaўcёды тaкi нacцяpoжaны
Kpык твoй, coйкa.
Птyшыны гнeў.
Moжa, мнe тyт xaдзiць нямoжнa?
He кpaнy я нi гнёздaў, нi дpэў.
Tы axoўвaй, штo axoўвaeш.
Xтo cпaкoю тaбe нe дae?
I ялoвыя, i aльxoвыя,
I дyбoвыя — ўce твae.
Штo ты кpыкaм мянe cycтpaкaeш?
Mы мaглi б пaдpyжыццa, бaдaй.
Цi тo вopaгaў мнoгa мaeш?
Цi тo мнe пaгpaжae бядa?
Панчанка, П. Мы з тых беларусаў… : вершы і паэма / Пімен Панчанка. – Мінск : Юнацтва, 1990. – 206 с., 1 л. партр. – (Школьная бібліятэка).
Вершы са зборніка
Мінск едзе па грыбы
Бярыце, дзеці, кошыкі,
Паедзем мы на пошукі
Тугіх баравікоў.
А то яны застояцца,
Пад лісцямі затояцца
Ад лісаў і ваўкоў.
Вясёлая трывога
Прагнала моцны сон…
Блакітная дарога
З асенніх верасоў.
Народ ажно засопся:
Захопніцкі настрой.
Грузавікі, аўтобусы
І матацыклаў рой.
Нейлонавыя вёдры,
Рукзачныя гарбы.
Вей, вецер,
Хвойным водарам —
Мінск едзе па грыбы!
А восень у маністах —
Рабінавы рубін.
Аўтамабіль міністра
Нясмела затрубіў.
Пасады — у мурашнік!
А баравік — тут чын.
І рыжык — добры бражнік —
Знаходка для мужчын.
Чаго ж, як тыя дурні,
Мы столькі летаў, зім,
Нібыта ў смалакурнях,
На зборышчах сядзім?
А сэрца цёпла ные
Пад ціхі звон асін,
Што людзі ўсе зямныя
Нядрэнныя зусім.
Зямля, нібы жывая, —
Варушыцца цянёк.
І кожны адчувае
Сябе, як дзіцянё:
Не важкім фактам веку
І не кіраўніком,
А проста чалавекам,
Заўзятым грыбніком.
А бор такі духмяны,
Загадкавы такі!
Крамяныя, румяныя
Стаяць баравікі.
А бабак, сыраежак
Не возьме і гультай.
Хадзі сабе з усмешкай,
Настой лясны глытай.
Блукаюць грыбазбіры,
Якоча рэхам лес.
А я сумую шчыра,
Што ў пекла спраў залез.
Мне паказала восень
Маленства след майго…
Стаіць адзін між сосен
Клён жоўты, як мангол.
Прыцеміўся гушчарнік.
Пара дадому. Час…
Піжонаў збіла чарка —
Згубілі «Масквіча».
Аўто — як балаганы:
Сто радуг па бартах.
А вёдры «Масквіча» з берагамі
, Ну проста любата!
Выходзьце урачыста
Нас, цешчы, сустракаць.
Рыхтуйце пляшку чыстай
Ды ёмістую кадзь.
Зара на Мінск цярушыцца «Масквіча»
Як жар, у печ грабі.
У кожным доме сушацца
І смажацца грыбы.
Панчанка, П. Сэрца маё / Пімен Панчанка ; [уклад. Віктора Шніпа ; маст. Гаўрыіл Вашчанка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 142 с. – (100 вершаў).
Вершы са зборніка
⚹ ⚹ ⚹
На Палессі восень… Гусі белыя
Выскублі мядовую траву.
І вятры, ад сцюжы ашалелыя,
То журботна свішчуць,
То равуць.
Смех і кветкі,
Вы куды падзеліся?
Навакол
Стагі, стагі, стагі.
Чым жа ты цяпер са мной падзелішся,
Прыпяць, пачарнелая з тугі?
Ліст пажоўклы да плашча прыколеш?
Ці на момант вернеш мне ізноў
Каснічок зары,
Світальны колер
Тапалёў, буслоў і туманоў?
А сама замкнешся ў лядоўні
, Лета у стагі паклаўшы спаць…
Будуць коні сніць лугі мядовыя
І, як людзі, цяжка уздыхаць.
Горкая гордасць
Каралеўскімі замкамі
Ганарацца,
Саборамі.
Мы — зямлёй партызанскаю,
Перамогай над ворагам.
Нехта хваліцца рознымі
Трыумфальнымі аркамі.
Мы — аршанскімі соснамі,
Магілёўскімі хмаркамі.
Хай наўкол электроніка
I машын табуны, —
Плача тоненькі, тоненькі
У сэрцы голас вайны.
Жыта шчодрае косім,
Славім шчасця гады,
А гасцей усё возім
У Хатынь, у Хатынь.
На зямлі нашай светлай
Добра жыць і любіць.
Аб чацвёртым, чацвёртым
Мы не можам забыць.
Наша горкая гордасць
Прасвятлее ў вяках.
Не скрышылі нас орды,
Не адолеў нас страх,
Ні трапічная парнасць,
Ні мароз невыносны…
Каралеўскія пальмы,
Партызанскія сосны.