Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Міхась Лынькоў

120 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Міхася Лынькова ў нашых бібліятэках

Міхась (Міхаіл) Ціханавіч Лынькоў (1899-1975) — пісьменнік, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.

Нарадзіўся 30 лістапада ў вёсцы Зазыбы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага. На чыгунцы, спачатку пад Магілёвам, а потым недалёка ад Рагачова, дзе сям’я Лыньковых асталявалася на жыхарства ў чыгуначнай будцы № 230, у асноўным і прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады будучага пісьменніка. З гэтай будкай у яго звязана нямала розных прыгод і ўспамінаў.

Першапачатковую адукацыю Міхась Лынькоў атрымаў у Старасельскім народным вучылішчы (так называлася пачатковая школа). Пасля давялося вучыцца ў Рагачове — у падрыхтоўчай двухкласнай школе. Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Гэтым і вычэрпваецца ўся дакументальна засведчаная адукацыя Міхася Ціханавіча. Галоўны запас ведаў пісьменнік набываў самастойна, праходзячы вялікую жыццёвую школу.

Настаўнічаў. Служыў ў Чырвонай Арміі. У грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у партызанскім руху, у разгроме атрадаў Булак-Балаховіча. У канцы 1921 года служыў у напалову вайсковай арганізацыі «Упродгуб Челябинский». Давялося бываць у розных гарадах і населеных пунктах Урала, Паволжа і Заходняй Сібіры, ахопленых страшэнным голадам. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родныя мясціны.

З 1925 года працаваў у бабруйскай газеце «Камуніст». З 1930 ў Дзяржаўным выдавецтве «Беларусь», у газеце «Беларуская звязда» (1939), рэдактарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (1941-1942). Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскай філіі «Маладняка». У 1938-48 гг. — старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі. Удзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН, з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.

Творчая біяграфія

Друкавацца пачаў з 1919 года. Вельмі ярка выявіўся талент Міхася Лынькова ў жанры апавядання. Ён адзін з першых пачаў пісаць пра жыццё рабочых, станаўленне калгасаў. Аб гэтым яго раннія творы «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933).

Асабліва папулярнымі былі лынькоўскія апавяданні 1920-30-х гадоў пра рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну, пра барацьбу за новы грамадскі лад (зборнікі «Апавяданні», «Гой», «На вялікай хвалі», апавяданні «Над Бугам», «Манчьжур» і інш.). Яны пісаліся пераважна на аснове асабістых уражанняў пісьменніка. Шмат увагі аддаваў паказу гарадскога і мястачковага жыцця, рабочага асяроддзя (апавяданні «Гома», «Чыгунныя песні», «Журавель мой, журавель» і інш). Рэалістычны паказ старой беларускай вёскі складае асноўны змест няскончанага рамана «На чырвоных лядах» (1934). Цэлы зборнік апавяданняў «Сустрэчы» (1940) прысвяціў Лынькоў падзеям 1939 года, у выніку якіх Заходняя Беларусь стала савецкай, уз’ядналася з БССР.

У

апавяданнях перыяду Вялікай Айчыннай ваўны, якія ўвайшлі ў зборнік «Астап» (1944), празаік адлюстроўвае барацьбу нашых людзей з гітлераўцамі, з болем піша пра гібель у гэтай барацьбе не толькі дарослых, але і дзяцей, смерць якіх паказана з асаблівай трагічнасцю. Яркія эпізоды партызанскай вайны на Беларусі адлюстраваны ў рамане-эпапеі ў 4-х кнігах «Векапомныя дні» (1948-1958, Дзяржаўная прэмія Беларусі, 1968).

Міхась Лынькоў быў адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры і адным з ініцыятараў усебеларускага конкурсу на лепшую кнігу для дзяцей, які праводзіўся ў 1932 годзе. Яго аповесці «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1935) і «Міколка-паравоз» (1936, экранізавана ў 1956) з’яўляюцца самымі займальнымі і жыццярадаснымі, шчодра насычаны вясёлым і дасціпным гумарам.

Вялікую цікавасць выклікаюць яго літаратуразнаўчыя працы пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, А. Чэхава, Л. Талстога і інш.

Глядзець фільм онлайн

Миколка-паровоз (1956) – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=F0Kw-o_s040. – Заглавие с экрана.

Вверх