Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Янішчыц Яўгенія

75 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Яўгеніі Янішчыц ў нашых бібліятэках

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц (1948–1988) — паэтэса, перакладчыца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971 года.

Нарадзілася 20 лістапада ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Працавала загадчыцай бібліятэкі ў ЦК ЛКСМБ. З 1976 года — літкансультант «Сельской газеты», у 1983-1988 гадах загадвала аддзелам паэзіі часопіса «Маладосць». У 1981 годзе як член дэлегацыі БССР удзельнічала ў рабоце XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі аб’яднаных нацый.

Творчая біяграфія

Выступіла з вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1964 годзе (часопіс «Бярозка»). Адзін за адным выходзяць яе паэтычныя зборнікі: «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі — 1978), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983, Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы — 1986), «Каліна зімы» (1987), «У шуме жытняга святла» (1988).

У паэзіі Яўгеніі Янішчыц шмат аўтабіяграфічнага, асабістага, таго, што звязана з роднымі мясцінамі, роднай вёскай. Але з яе твораў паўстае і ўся Беларусь, дзе выразна адчуваецца адметнаcць менавіта беларускіх пейзажаў, звычаяў, побыту нашага народа, яго гісторыі, любоў да роднай беларускай мовы. Многа вершаў прысвечана роднай маці: яе стойкасці, мужнасці, паэтычнасці. Яны напоўнены шчырай удзячнасцю матулі, якая стала для паэтэсы верным сябрам і дарадчыкам, увасабленнем чалавечай дабрыні, працавітасці.

Ёсць у Янішчыц і вершы пра вайну. Паэтэса, ведучы дыялог з ветэранамі, людзьмі, якія прайшлі праз полымя вайны, паказвае вялікую народную трагедыю («Абеліскі», «Салдаткі», «Пасля вайны»).

У творчасці паэтэсы часта сустракаецца вобраз птушкі, якая нярэдка суадносіцца з уласным лёсам, псіхалагічным станам. «Палеская ластаўка», «палеская летуценніца» — так называлі Яўгенію Янішчыц у беларускай літаратуры. Важная месца ў яе творчасці занімала і лірыка кахання, якая з’яўляецца адной з лепшых у беларускай паэзіі. Паэтэса асабліва пранікнённа піша аб першым каханні, якое ўпрыгожвае чалавека. Сваімі рамантычна-ўзвышанымі і ў той жа час задушэўна-інтымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў.

Вверх