Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Грачанікаў Анатоль

85 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Анатоля Грачанікава ў нашых бібліятэках

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў(1938–1991) — паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1965 года.

Нарадзіўся 8 верасня ў вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна ў сям’і служачага. Скончыў мясцовую сярэднюю школу. У 1955-1960 гг. вучыўся ў Гомельскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, пасля якога два гады працаваў на Гомельскім рамонтна-мэханічным заводзе. З 1962 года кардынальна змяніў лад жыцця і прафесію. Працаваў намесьнікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкама камсамола (1962-1965), першым сакратаром Гомельскага гаркама камсамола (1965-1967). Скончыўшы Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969), звязаў сваё жыццё з журналістыкай: загадваў аддзелам літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва» (1969-1971), потым стаў рэдактарам часопісаў Вясёлка» (з 1976 г.), «Бярозка» (з 1978 г.), «Маладосць» (з 1982 г.). Працаваў намеснікам старшыні Праўлення саюза пісьменьнікаў БССР.

Творчая біяграфія

Упершыню выступіў у друку ў 1957 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Дрэва на выспе» (1977), «Палессе» (1983), «Я вас люблю…» (1986), «Жнівень-45» (1990) і інш. У бібліятэчцы часопіса «Вожык» убачыла свет яго кніга сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988).

Творчая спадчына Анатоля Грачанікава шматгранна. Паэзія яго прасякнута любоўю да роднай зямлі, Гомельшчыны. Пісьменнік унёс значны ўклад у стварэнне кнігі беларускай прыроды. Ён стварыў адметную паэму «Палескі трыкутнік», дзе, абыграўшы модную тады тэму іншапланецян, узняў выключна зямныя праблемы. Паэт паказвае, што кожны чалавек — гэта свет, якім павінны даражыць усе, хто яго акружае, кожны чалавек у адказе за будучыню нашай планеты. Шмат вершаў Грачанікава прысвечаны гераічным старонкам барацьбы і перамог беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Увогуле яго лірыка — выключна песенная, паэзія — меладычная і гарманічная. Асобныя творы паэта пакладзены на музыку («Дударыкі», «Белая лілея», «Асенняя музыка траў» і інш.)

Для дзяцей надрукаваў кнігі «Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (1985), «Зорны палёт» (1988).

Шмат увагі аддаваў перакладу, друкаваў крытычныя артыкулы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара».

Слухаць песні:

Асенняя музыка траў : [выканана на аўтарскім вечары эстраднай музыкі кампазітара А. Гулая] [Электронный ресурс] // YouTube : [сайт]. Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=nkyTZGnL79M. – Заглавие с титул. экрана. – Дата обращения: 07.08.2023.

«Белая Лілея» на словы Анатоля Грачанікава [Электронный ресурс] // YouTube : [сайт]. Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=oYwo-GPs2V4. – Заглавие с титул. экрана. – Дата обращения: 07.08.2023.

Дударыкі [Электронный ресурс] // YouTube : [сайт]. Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=lPhId6Ce1jk. – Заглавие с титул. экрана. – Дата обращения: 07.08.2023.

Вверх