Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Грачанікаў Анатоль

Анатаваны спіс

вершы

Грачанікаў, А. Выбранае : вершы і паэмы / Анатоль Грачанікаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 283 с. : іл.

Латарэйны білет

Сучасная казка
Патраціўся з пенсіі дзед
На латарэйны білет
І выйграў, жартуючы неяк,
«Волгу» за трыццаць капеек.
Рады дзед, рада баба,
Рада курачка раба.
I суседзі таксама рады,
Кінулі палоць свае грады,
Абступілі бабу з дзедам.
Уся кантора калгасная з сельсаветам
Таксама прыбеглі ў госці:
— Неверагоднае штосьці!

Прыляцеў селькор на мапедзе,
Сказаў, што тэлехроніка едзе,
Што трэба дзеда прыадзець,
Будуць жа тысячы людзей глядзець,
Не, не тысячы, а ўвесь свет
Хто — на дзеда, хто — на білет.
Замітусілася грамада.
Сенцы, хату памылі, прыбралі,
Абед зварылі-нарыхтавалі.
Яднае нас радасць, не толькі бяда.
Нават сам старшыня калгаса,
Што ў дзедавай хаце не быў ні разу,
Прыслаў брыгаду цесляроў,
Каб хата дзеда між двароў,
Паміж дагледжаных дамоў
Не выпіралася бяльмом.
I што не мог адзін зрабіць
За шмат гадоў той дзед, —
Цяпер зіхціць, цяпер блішчыць,
Як выйгрышны білет.

А калі расшумелася прэса,
Тэле і радыё затрубілі калі,
Уявіў сябе дзед, дзеля інтарэса,
Генералам на белым кані.

Бачыш, думае, ваяваў, гараваў,
Часта ў жыцці было горка.
А цяпер папулярным стаў,
Як тая кіназорка.

А вось і госці здалёку і зблізку
Дзеду кланяцца сталі нізка.
Усе ветлівыя, практычныя.
— Прадай, — кажуць, — дзед,
Білет за «наличные».
Падносяць віна імпартнага шклянку,
Не перастаючы ўсміхацца:
— Ты сваё ў вайну ад’ездзіў на танку,
Дзе табе на аўто катацца…

I сын, што з’ехаў у краі далёкія,
Дзе праца не пыльная, а заробкі высокія,
Што дамоў не пісаў лістоў,
Раптам адбіў тэлеграму дзеду: «Еду!»
Дзед нават дыхаць пачаў часцей,
За дзень прымаючы столькі гасцей.
Адчувае:
Зусім хутка зваліць змора.
Выйгрыш — на шчасце, а можа — на гора?

Да раніцы з бабаю раіўся дзед
І на пошту патупаў з палёгкаю неяк.
— Вазьміце, — кажа, — ваш латарэйны білет,
Давайце назад маіх трыццаць капеек…
Верасень

Грачанікаў, А. Верасень : вершы / Анатоль Грачанікаў.  – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 142 с. : іл. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).

Верш са зборніка

Слова
Слова лечыць і калечыць.
Ёсць адно між розных слоў,
Што ў жыцці нас чалавечыць,
Слова светлае — любоў.

Свет зачэзне і панікне
У адчаі без надзей,
Як яно раптоўна знікне
На зямлі сярод людзей.

Дзе ж ты, ісціна святая?
З глыбіні далёкіх дзён
Слова гэта прарастае,
Як травінка праз бетон.

Перапёлка плача ў жыце,
У траве гудуць чмялі.
He гнявіце, а любіце
Усё жывое на зямлі.

Каб часінай непазбежнай,
Дзе жыцця круты абрыў,
Адказаць было не грэшна:
Што любіў,
Каго любіў?
Дрэва

Грачанікаў, А. Дрэва на выспе  : вершы і паэма  / Анатоль Грачанікаў.  – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 112 с. : іл.

Балада пра народную песню

(урывак)

Бабка Насця
За век свой дабра не скапіла,
Хаця працаваць змалку любіла,
Вельмі ж любіла яна працаваць,
Яшчэ любіла яна спяваць.

Калі ж яна знікла ў той далячыні,
Адкуль назад не ідуць, не ляцяць,
Адчынілі добрыя людзі скрыню,
Каб хоць нешта на памяць узяць.

Хусткі,
Настольніцы-самабранкі
Між сабой падзялілі сялянкі,
Так, як бабка ім завяшчала.
А ў самым куточку на дне ляжала —
Што б вы думалі? —
Песня ляжала.
Вядома — песня не мёд, не сала,
Ды нейкая цётка і песню забрала.

Забрала песню, прынесла дахаты.
А муж на кірмаш збіраўся. Так, так.
— На, — кажа цётка, — чорт паласаты!
Можа, купіць які дзівак...

Хто з вас не ведае дух кірмашовы?
Можна ўсё там прадаць і купіць,
Можна апошнія порткі прапіць.
I дзядзька ў думках шэпча замовы.

Нешта прадаў ён і нешта купіў,
Дадому хутчэй павярнуў калёсы.
I раптам: «А божухна! Песню забыў!» —
Словы ў цела ўпіліся, як восы.
«Назад я каня цяпер не паганю,
Лепей я сквапнай жонцы зманю…»
— Падумаў дзядзька, і стала лягчэй.

А песня туляцца паміж людзей
Пайшла адзіноткай-сіроткай у свет,
Цяжка прыйшлося ёй, не сакрэт…
Легенды

Грачанікаў, А. Легенды, паданні, сказы : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Анатоль Грачанікаў. – Мінск   Беларусь, 2022. – 174 с.

Жывая вада

(урывак з твора)
Як прыйдзецца вам
На Палессі бываць,
Спытайце:
— А дзе тут
Алесіна гаць?
Пакажа вам кожны —
Малы і стары —
Імхамі зарослую
Сцежку ў бары.
Пакажуць вам
Дворышча ля ручайка,
Дзе хата стаяла
Taгo лесніка,
Які хоць Алесю-
Дачушку любіў,
Але перад мачыхай
He бараніў.
I нейкі рахманы
Сам быў перад ёй,
Прыгожай надзіва
I вельмі ўжо злой.
Напэўна,
Таму і пякло
Яе зло,
Што родных дзяцей
У яе не было,
Што бачыла,
Як падрастала Алеся,
Нібыта чароўная
Кветка на ўзлессі.
Аднойчы паехаў
На тыдзень ляснік
У пушчу далёкую.
Мачыха крык
Такі пачала
На пустэльным
Падворку,
Што ў хаце Алеся
Заплакала горка.
Нават Воран,
Што на жэрдцы
Настаўбурчаны сядзеў, —
Схамянуўся,
Здрыгануўся,
Успалохана ўзляцеў.
3 лямантам мачыха
Ў хату ідзе.
Алеся адчула:
Быць нейкай бядзе…
Палессе

Грачанікаў, А. Палессе : вершы і паэма / Анатоль Грачанікаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 125 с. : іл.

Верш са зборніка

Палессе
Палессе, беларускае Палессе,
Люблю твае лясныя краявіды,
Зімой і летам звонкія, як песні,
Што мужнасцю і славаю спавіты.

Шмат казачных мясцін у Беларусі,
Ды я люблю, люблю старонку гэту.
Дзе я ні буду, а сюды вярнуся,
Дзе я ні буду, а сюды прыеду.

Край легенд і край былін,
Люблю цябе — твой родны сын!

Квітнеюць на Палессі медуніцы,
Жадаюць шчасця нам з табой зязюлі.
Тут ранкам усміхаюцца крыніцы
Чароўнаю ўсмешкаю матулі.

Тут людзі незвычайнай прыгажосці
Сярод лясоў і рэк жывуць вякамі.
Хто завітае на Палессе ў госці,
Багаты стане вернымі сябрамі.

Край легенд і край былін,
Люблю цябе — твой родны сын!
Дрэва

Грачанікаў, А. Перазвоны азёр і бароў : вершы, казкі і легенды / Анатоль Грачанікаў. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 255 с. – (Школьная бібліятэка).

Чорны замак

(урывак з легенды)

Чуў я некалі ад бацькі,
Ад свайго пачуў ён дзеда,
Дзед таксама не прыдумаў:
Ад сваіх бацькоў пачуў
Старажытную легенду
Пра дняпроўскі Чорны замак
I пра Чортава балота
У палескай старане.
Зараз тут няма ні замка,
Ні былой балотнай багны,
Толькі стогне бор часамі,
Нібы дзед стары праз сон8230;
Жыў тут некалі Пілон,
Ваяўнічы князь і люты.
Горам бедны люд прыгнуты
Бор дрымучы карчаваў,
Князя ў думках праклінаў.
Меў ён прозвішча Закрэўскі,
Не мясцовай быў Замескі.
Каб мець прозвішча, як звон,
Сам сябе назваў: Пілон!
А ў народзе звалі катам.
Ён сапраўдным быў піратам.
У падзорную трубу ён глядзеў
3 высокай вежы.
Калі стругі па Дняпры
Гнаў удалеч вецер свежы,
Ажываў адразу князь,
Што быў сонны, нібы язь.
На чаўнах з глухой затокі
На дняпроўскі плёс шырокі
Воўчай зграяй на спажыву
Гнаў Пілон сваю дружыну.
Сам ён шаблі не цураўся,
Сам на стругі ўздзіраўся.
У мядзведжай бурай скуры
Налятаў ён, як віхура,
На багаты караван.
І любы купец, ці пан,
Ці звычайны падарожнік
Быў цяпер яго астрожнік.
І па ўсёй Русі вялікай.
Мнагамоўнай, мнагалікай
Чуткі йшлі пра Чорны замак…
Ды ніхто змяніць напрамак
Свой не можа на вадзе,
Хоць і знае: быць бядзе…
Вверх