Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Гарун Алесь

135 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце творы Алеся Гаруна ў нашых бібліятэках

Гарун Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887-1920) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык, дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

Нарадзіўся 11 сакавіка 1887 года ў фальварку Новы Двор (цяпер у межах г. Мінска). Змалку вызначаўся вялікімі здольнасцямі. Скончыўшы Мінскае гарадское прыходскае і рамесніцкае вучылішчы, пачынаючы з 1902 года, працаваў у розных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску. Свае веды ўвесь час настойліва павышаў шляхам самаадукацыі.

Алесь Гарун з маладых гадоў ступіў на шлях рэвалюцыйнай барацьбы. Гэта мела для яго драматычныя вынікі. 4 сакавіка 1907 года быў арыштаваны і высланы на пасяленне ў Сібір. Ссылку адбываў у Іркуцкай губерні, дзе займаўся сталярнымі і цяслярскімі работамі, працаваў вадалівам на Лене і Віціме, на залатых капальнях у Бадайбо. Пасля дзесяцігадовага знаходжання ў ссылцы вярнуўся ў Мінск у верасні 1917 года. Хворы на сухоты, ён актыўна ўключыўся ў грамадскае і літаратурнае жыццё. Рэдагаваў газету «Беларускі шлях», уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі, быў адным з кіраўнікоў І Усебеларускага кангрэса. У 1920 цяжка хворы вывезены санітарным цягніком у Кракаў, пахаваны там на вайсковых могілках.

Творчая біяграфія

Пісаць вершы Алесь Гарун пачаў змалку, спачатку, як сведчыць Максім Гарэцкі, на рускай мове, затым — на беларускай. Тэма нацыянальнага ўсведамлення становіцца адной з галоўных ва ўсёй творчасці паэта — асабліва пасля вяртання з Сібіры, у перыяд грамадзянскай вайны.

Першы друкаваны верш «Маці-Беларусі» пабачыў свет у 1907 годзе ў газеце «Наша ніва». У адзіны зборнік «Матчын дар» увайшлі вершы, напісаныя Алесем Гаруном у 1907-1914 гг. Гэты зборнік з’яўляецца кнігай лёсу паэта. Яе можна паставіць побач з такім кнігамі, як «Шляхам жыцця» Янкі Купалы і «Вянок» Максіма Багдановіча. Гэта адзін з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў пачатку XX стагоддзя.

Алесь Гарун унёс значны ўклад і ў развіццё беларускай прозы і драматургіі. Яго 6 апавяданняў, лірычная легенда «Першы снег», п’есы для дзіцячага тэатра значна пашырылі ідэйна-тэматычныя і жанравыя формы беларускай літаратуры.

У сваёй прозе Гарун не абышоў пытання пра лёс роднай мовы, краіны. Шчырым патрыётам свайго краю, свядомым беларусам выступае галоўны герой апавядання «Пан Шабуневіч», напісанага ў 1912 годзе. У творы прасочаны няпросты лёс тых людзей, якія спрабуюць абараняць права роднай мовы на існаванне ў штодзённым жыцці.

У 1920 годзе ён апублікаваў зборнік «Жывыя казкі», куды ўвайшлі тры п’ескі: «Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць». У драматычных творах пісьменніка выявілася багацце творчай фантазіі аўтара, цудоўнае веданне ім народных казачных вобразаў і свету дзіцячых уяўленняў, адчуванне прыгажосці беларускай прыроды.

Вверх