Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Галавач Платон

120 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Платона Галавача ў нашых бібліятэках

Галавач Платон Раманавіч (1903-1937) — пісьменнік, грамадскі дзеяч. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

Нарадзіўся 18 красавіка 1903 года ў вёсцы Пабокавічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

Застаўшыся без маці, з сямі год наймаўся за пастуха. Закончыў Гарбацэвіцкую сямігодку. У 1920 годзе ён першы ў роднай вёсцы і ў воласці ўступіў у камсамол, знайшоў у Пабокавічах аднадумцаў і стварыў там камсамольскую ячэйку. З нататкамі і замалёўкамі на тэму камсамольскага жыцця выступаў у бабруйскай газеце «Камуніст», рэдактарам якой у той час была Вера Харужая. Прымаў актыўны ўдзел у ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.

У 1922 — 1923 гадах — інструктар Барысаўскага павятовага камітэта камсамола. У 1926 скончыў Камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі ў Мінску, працаваў загадчыкам арганізацыйнага аддзела ЦК ЛКСМБ. З 1928 быў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ і адначасова адказным рэдактарам газеты «Чырвоная змена». З лістапада 1929 да сакавіка 1930 — намеснік наркома асветы БССР. Адзін з кіраўнікоў літаратурных арганізацый «Маладняк». У розны час рэдагаваў часопісы «Маладняк», «Полымя». У 1937 годзе рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.

Творчая біяграфія

Літаратурным дэбютам стала апавяданне «Загубленае жыццё», змешчанае ў верасні 1925 года ў газеце «Савецкая Беларусь». У 1927 годзе выйшла першая кніга апавяданняў «Дробязі жыцця», у 1930 — другая кніга апавяданняў «Хочацца жыць», асобнымі кнігамі пабачылі свет аповесці «Вінаваты» і «Спалох на загонах». Калі ў першым творы пісьменнік задумваецца над спаконвечнай праблемай бацькоў і дзяцей, то ў аповесці «Спалох на загонах» ён, кажучы яго словамі, імкнуўся «з максімальнай праўдзівасцю паказаць самы працэс калектывізацыі вёскі з усімі цяжкасцямі…».

У маі 1934 года на старонках часопіса «Полымя» з’явіўся раман «Праз гады». Ахоп падзей у рамане шырокі — з 1913 па 1933 год. Шматпланава паказана рэчаіснасць ад першай сусветнай вайны да калектывізацыі. Да ўсяго гэтага маюць дачыненне героі твора. Таму дзеянне яго адбываецца не толькі ў беларускай вёсцы Шапятоўцы, а і ў Пецярбургу, на фронце, згадваецца і Сібір.

Тэма грамадзянскай вайны, акупацыя Беларусі палякамі прагучала ў аповесцях «Носьбіты нянавісці», «Яны не пройдуць!».

Вверх