Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Бароўскі Анатоль

80 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Анатоля Бароўскага ў нашых бібліятэках

Бароўскі Анатоль Мікалаевіч — празаік, публіцыст, паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Нарадзіўся 12 мая 1942 года ў вёсцы Крушнікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка. Пасля заканчэння Асавецкай сярэдняй школы (1960) працаваў у калгасе, потым на заводзе жалезабетонных вырабаў у Мазыры, настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Турбінка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1967).

Працаваў у мазырскай раённай газеце «Камуніст Палесся», інструктарам гаркома партыі, намеснікам дырэктара навучальні геалогіі (Мазыр).

Выступае як празаік, публіцыст, паэт і мастак. З 1975 года — уласны карэспандэнт газеты «Чырвоная змена» па Гомельскай вобласці. Больш за дваццаць гадоў займаў пасаду старшыні Гомельскага аддзялення грамадскай арганізацыі таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ).

Творчая біяграфія

Друкуецца з 1963 года. Падчас службы друкаваў свае апавяданні, вершы і нарысы ў газетах «Чырвоная змена», «Савецкая Армія». Нарыс «Іван Нахаба» заняў другое месца ў конкурсе, які аб’явіла вайсковая газета.

У 1980 выйшла ў свет кніга «Надзейная змена змена». У гэтыя гады друкуе свае нарысы ў рэспубліканскай перыёдыцы. За нарыс «Поле Радкевічаў» стаў лаўрэатам прэміі часопіса «Маладосць».

У 1982 годзе выйшла першая аповесць «Тросніца» ў калектыўным зборніку «Знаёмства». Якраз тады нарадзіўся яго любімы герой, малады хлопец, які толькі ўступае ў вялікае жыццё, шукае сваё прызначэнне, каханне, сэнс жыцця.

Выдаў кнігу на рускай мове пра свой родны Мазыр «Цветут над Припятью сады» ў сааўтарстве з Ю.М. Герасіменкам (1987).

Аўтар кніг прозы:

«Каліна пад акном» (1987). Лірычны характар зборніка выразна падкрэслівае загалоўкі твораў «Вера-Вераніка», «Шыпшынавы цвет», «Верасы», «На схіле дня». Спрыяе гэтаму і дасканалае апісанне краявідаў Палесся, дзе ў асноўным адбываецца дзеянне твораў;

«Азірніся ў каханні» (1994). У аповесці «Азірніся ў каханні» ў фантастычнай форме пісьменнік разважае аб сутнасці чалавека і ягоных асноўных якасцях. У другой аповесці, якая ўвайшла ў зборнік, «Бронік-афганец» А. Бароўскі спрабуе аб’яднаць і асэнсаваць дзве агульнанацыянальныя трагедыі — Афганістан і Чарнобыль і іх уплыў на чалавечую душу і долю нацыі ў цэлым. Лёс герояў трэцяй аповесці «Княжабор» звязаны з лесам. Як захаваць прыроду, яе чысціню і прыгажосць для нашчадкаў? Такія няпростыя праблемы хвалююць лесніка Косціка Міхалапа, які ўступае ў схватку з раскрадальнікамі.

Пад час чарнобыльскай катастрофы Анатоль Бароўскі працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Гомельскай вобласці і часова — у хойніцкай раённай газеце. Штодзённа знаходзіўся ў зоне, быў каля разбуранага чацвёртага блока, гутарыў з людзьмі розных прафесій. На аснове гэтых расказаў напісана яго кніга публіцыстыкі «Чорны бусел — белы цень» пра энергетыкаў-ліквідатараў гомельшчыны, якая выходзіць 1997 годзе.

У выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2002 годзе ўбачыла свет кніга фантастычна-фантасмагарычных аповесцяў і апавяданняў «Пякельны рай». Творы, якія ўвайшлі ў гэты зборнік вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, паміж Космасам і Зямлёй.

У 2010 годзе выходзіць яго новы дакументальны раман на рускай мове «Мы — Юницкие». Галоўны герой рамана — Анатоль Юніцкі — геніяльны навуковец і вынаходнік. Абапіраючыся на ідэі К. Цыялкоўскага аб шырокамаштабным засваенні космасу ў будучыні, распрацаваў і прапанаваў чалавецтву свой шлях развіцця з дапамогай агульнапланетнага транспартнага сродку. Раман распавядае не толькі пра космас, але і пра лёсы Юніцкіх на працягу трох стагоддзяў, пра гісторыю роднага Палескага краю.

Вынік працы дзесяці гадоў — выданне двухтомніка (2012). Першую кнігу склалі гістарычны раман «Воляй абраны» (паўстанне 1863 года пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага) і раман-фантасмагорыя «Дамова на спакусу». У другі том увайшлі аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр.

Выдаў кнігу вершаў «З бліскавіцай заручуся» (2007).

Вверх