Мікола Аўрамчык
Анатаваны спіс
Аўрамчык, М. Выбраныя творы : у 2 т. / Мікола Аўрамчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980.
Аўрамчык, М. Выбраныя творы / Мікола Аўрамчык ; прадм. Генрыха Далідовіча. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 524 с. : [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор: Серыя I. Мастацкая літаратура).
Вершы са зборніка «Адлёт жураўлёў»
За калгасам, над трактам вялікім,
Дзе асеннія хмары ўсплылі,
Пралятаюць, раняючы крыкі,
Караванам даўгім жураўлі.
Адлятаюць бяспечнай дарогай.
Крыл тугіх не даносіцца шум…
А ў ix крыках — спалох i трывога,
Невыказная крыўда i сум.
Не ўстрывожылі стрэламі людзі
На такой вышыні жураўлёў.
Не арол жа ix раптам успудзіў
Над прасторам палескіх палёў.
Не, не гэта трывогу ix будзіць…
Мо ўстрывожаны тым ix палёт,
Што вясной, прылятаючы, зблудзяць
I не знойдуць знаёмых балот;
Што на месцы балот неўраджайных,
Дзе ніхто не мог гнёздаў чапаць,
Трактары загрукочуць, камбайны,
Пахавае дрыгву сенажаць.
Не сумуйце па родных балотах,
Прылятайце з далёкіх краін.
На лугах заліўных між чароту
Многа знойдзеце ўтульных мясцін.
⚹ ⚹ ⚹
Калі для кулі стану я мішэнню
I затрымаецца на месцы бою ўзвод,
Сябры, напэўна, забяруць з кішэні
Скамечаны мой франтавы блакнот.
Пасля вайны, вярнуўшыся дахаты,
Хто-небудзь, можа, знойдзецца такі,
Хто роднай Беларусі ў часе свята
Аддасць мае няспелыя радкі.
А што, калі на гэтым полі голым,
Дзе плешча старадаўняя рака,
Мой франтавы блакнот падыме з долу
Фашысцкая паганая рука?
Калі б я толькі знаў у часе бою,
Што не пачуюць слоў маіх браты, —
Юнацкаю гарачаю крывёю
Лепш спапяліў бы гэтыя лісты.
Аўрамчык, М. Запрашэнне да роздуму : вершы / Мікола Аўрамчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 94 с.
Верш са зборніка
⚹ ⚹ ⚹
Для цябе валошкі і рамонкі
Не адзін прыносіў я з палёў,
Але залацістыя пярсцёнкі
Толькі я табе з саломы плёў.
У ватазе жэўжыкаў ціхмяных
Для раўніўцаў з вострым языком
Ты была нявестай саламянай,
Я быў — саламяным жаніхом.
Сталаю, ты мне аднойчы тонка
Намякнула ўжо наконт таго,
Каб сапраўдны падарыў пярсцёнак.
Я табе прэзентаваў яго.
Ты ж, замест удзячнасці ўзаемнай,
Свой пярсцёнак, дарагі ў цане,
На мой пруткі палец безыменны
Не дала як след прымераць мне.
Аўрамчык, М. Радовішча : вершы / Мікола Аўрамчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 80 с.
Верш са зборніка
⚹ ⚹ ⚹
Івану Мележу
А помніш ты, як на Палессі,
Каля дарог i бальшакоў,
Я ў вёсках прагна слухаў песні
I гутарку палешукоў?
Як мы сядзелі на бярвеннях
I аж прыжмурыліся ўдвух
Ад зыркай белізны каленяў
У загарэлых маладух,
Што ўброд ішлі праз Лань, як серны?..
Зноў адчуваю, як даўней,
Дыханне Прыпяці i сена
Пах на пароме ў будане.
То цень ад чаплі навакола
Машыны сноўдае ў глушы,
То бусел узляціць з-пад колаў
I сядзе ззаду на шашы.
На вуліцы спакойна ў вёсцы,
Калі дрымучы бор дрыжыць
Ад рокату ракетаносцаў,
Што гойдаюць ялін крыжы.
Напоіць Брагін брагай хмельнай —
I ўявіш Хойнікі ўжо ты
Ля хвойніку, ля Ельска — ельнік,
А каля Жыткавіч — жыты.
I ўсюды тут не гэтак многа
Выбоінаў i каранёў,
Як сустракалася дарогай
Ад Глінішчаў да Куранёў.
Аўрамчык, М. Знаёмыя постаці : [нарысы] / Мікола Аўрамчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 254 с.
Аўрамчык, М. Палон : аповесць / Мікола Аўрамчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 342 с.
Урывак з аповесці
Апрытомнеў Mixacь не адразу. Спачатку ён не ўсведамляў таго, што бачыў расплюшчанымі вачамі, i не чуў, што адбывалася навокал. Свядомасць вярталася да яго запаволена. Зразумеў гэта ён толькі тады, калі разгледзеў над сабою блакітны небасхіл, зацягнуты рэдкімі белымі воблакамі. Гэты небасхіл нагадаў хлопцу вялізную блакітную міску. Бывала, з глінянага гарлача маці выкульвала ў яе сыраквашу. У летнюю спякоту, прынесеная са склепа, халодная-халодная, з кіславата-саладжавым прысмакам, як тая сыракваша наталяла смагу! Белыя хвалістыя хмурынкі на блакітным небасхіле якраз як недаедзеная сыракваша ў той вялізнай місцы. 3 краю праз ix рабацінне, быццам праз радкавую кісяю, сям-там праглядвае выцвілы блакіт. Адны драбнюткія воблачныя хвалі пабліскваюць глазурай, у той час як другія, напэўна, падсвечаныя аднекуль нябачным сонцам, ружавата-жаўтлявыя, нібыта скалкі нязнятай смятаны.
Mixacь гатоў быў аблізнуць парэпаныя губы, але ў роце непаслухмяна варухнуўся адзервянелы язык. Смылела абпаленае смагаю нутро.
«Чаму я ляжу дагары? Дзе мая вінтоўка?»
Хлопец паспрабаваў паварушыцца, аднак адчуў, што абнямог: як быццам адняло pyкi i нoгi. Нават ніводным рухам ён не зрэагаваў на з’яўленне рыжага нямецкага афіцера, што ўзнік над iм, як прывід, злосна плямкаючы губамі i ўзмахамі рэвальвера загадваючы ўстаць. Невядома, што адбылося б, калі б у наступны момант два расхрыстаныя чырвонаармейцы, у якіх Mixacь як праз сон пазнаў байцоў свайго ўзвода Абзалутдзінава i Драпезу, не падхапілі i не паставілі хлопца на нoгi. «Сіліч, трымайся», — падбадзёрвалі яны, упрошваючы. Kaлi б яны не падтрымлівалі яго пад пaxi, ён не ўстояў бы: перад вачамi ўсё пайшло кругам — i неглыбокая варонка, i ляжачыя на зямлі постаці ў гімнасцёрках.
Доўгі баец з адарванай палавінаю стрыжанай галавы ляжаў ніцма. Ён шырока раскшуў рукі i нoгi, як быццам напаследак жадаючы абняць паболей роднай зямлі. Чарнявы, што скурчыўся карчаком i застыў легма на баку, выглядаў дзіцем.
Mixacь не ведаў, колькі часу мінула з тае пары, як яны досвіткам адзіным рыўком рушылі на прарыў варожага акружэння. «Няужо наш імклівы парыў захлынуўся ў крыві, сустрэты кулямётнымі чэргамі i шквалам мінных выбухаў? Але ж я, здаецца, не паранены… Можа, мяне выбуховая хваля чмякнула вобземлю? Таму i адчуванне такое, нібыта ў мяне вушы заткнуты коркамі. «Знясілеў ты, Сіліч… Цяпер i прозвішча тваё табе не да твару».
Стоячы, ён тpoxi асвойтаўся: зямля ўжо не кружылася навокал, толькі пабольвала галава. Ён стараўся не абапірацца на Абзалутдзінава i Драпезу, хаця тыя па-ранейшаму падтрымлівалі яго пад рукі, як невідушчага. А ён вытрашчанымі вачамі разглядаў нямецкіх салдат, якіх бачыў зблізку ўпершыню. Постаці ворагаў зграбна аблягалі кароткія кіцелі з пярэстымі арламі на грудзях i з каляровымі істужкамі ў пятлічках для гузікаў. З-за шырокіх халяў вытыркаліся ражкі з патронамі.
Толью цяпер хлопец прыкмеціў, што ў ix руках з закасанымі да локцяў рукавамі, час ад часу торгаюцца аўтаматы, накіраваныя на ляжачых чырвонаармейцаў. А калі ўбачыў, як у руцэ рыжага афіцэра таксама зрэдку ўздрыгвае наведзены на ахвяры парабелум, дык толькі тады зразумеў, што немцы прыстрэльваюць параненых.
«Значыцъ, я зyciм аглух, калі нават зблізку не чую страляніны. Можа, у вушах лопнулі барабанныя перапонкі? А драпежнікі, як стракатыя сойкі, зляцеліся дадзёўбваць жывую здабычу. Kaлi б не ўвішныя Абзалутдзінаў i Драпеза, дык гэты рыжы, мабыць, i мяне прыкончыў бы». Пад уражаннем усяго бачанага хлопец усё роўна як анямеў…
Аўрамчык, М. У падзямеллі : раман / Мікола Аўрамчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 293 с.
Урывак з рамана
Арыштаваную вёў канваір. Калі яны разміналіся з сустрэчнай калонаю, жанчына запаволіла крок i паспешліва абводзіла позіркам рады палонных, як быццам кагосьці шукаючы.
— Лёс! Абэр шнэль! — закрычаў канваір i вылаяўся: — Хімелькройц, сакрамэнт!
Жанчына скаланулася ад ягонага крыку, але, не паскараючы хады, адказала на чысцюткай нямецкай мове:
— Не падганяйце i, калі ласка, не лайцеся.
У спакойнай інтанацыі яе адказу, што заканчваўся падкрэслена ветлівай просьбаю, адчуваўся жаночы гонар.
— «Немка?» — здзівіўся Янка, неспадзявана ўражаны выразным i бездакорным вымаўленнем арыштаванай і незалежнай годнасцю ўсёй яе паставы.
Нават мімаходзь нельга было не заўважыць прывабнасці гнуткае постаці i прыгажосць жаночага твару, хаця ён быў абязвечаны палосаю выстрыжаных ад ілба да патыліцы валасоў.
Вартавыя праводзілі жанчыну зняважлівымі позіркамі, а па радах калоны прабегла незразумелае ажыўленне. Само з’яўленне канваіра з арыштаванай i асабліва выгляд жанчыны выклікалі ва ўcix цікавасць. А тыя, хто чуў словы вартавога i адказ арыштаванай, перапытвалі ў суседзяў, жадаючы даведацца, што адказала жанчына. Па меры таго як яна i канваір разміналіся з палоннымі, перапытванне ажыўленаю хваляю кацілася з галавы да хваста калоны.
Хто гэтая жанчына? Чаму на яе галаве выстрыжана палоса?
Праўда, Янку не трэба было перапытваць у суседзяў, што адказала канваіру арыштаваная. Пасля шасцігадовага вывучэння ў школе, за тры гады вучобы ў інстытуце ён збольшага авалодаў нямецкай моваю. Паспрыялі гэтаму ўмельства i настойлівасць Веры Сяргееўны, патрабавальнай, строгай выкладчыцы ў ixняй падгрупе. Хлопец разумеў змест гаворкі, асабліва калі размаўлялі па-нямецку не спяшаючыся, з выразным вымаўленнем. Ён i сам мог падтрымаць размову, у якой часам на беларускі лад будаваў сказы, нетаропка выбіраючы з памяці патрэбныя нямецкія словы.
Аднак само жыццё аднойчы задало яму такі ўрок нямецкай мовы, які стаў для хлопца добрай навукаю. У шталагу ix павінны былі пераганяць у іншы блок. На апельпляцы канваіры з паліцаямі адлучалі ад калоны адну за адною шарэнгі палонных, прымушалі ix класці на зямлю свае рэчы i кожнага абшуквалі.
— Містшвайнэ! Зi вердэн зixep флёэ хабэн! — грэбліва сказаў канваір, лазячы па кішэнях Янкавага суседа.
— Дэн кёрпер вэшст ду міт зайфэ аб. Bi махэн вip абэр унзэрэн маген фон дэр фаулен ферфрорэнэн краут заубэр? Зэен зi маль дрэк iн майнэм мунд, — не сцярпеў i прамармытаў Янка.
— Глядзіце, свіння, а размаўляе па-чалавечы! Дый яшчэ дае парады людзям!.. — па нямецку абурыўся канваір, здзіўлены тым, што Янка гаворыць па-іхняму, i стукнуў хлопца па плячы прыкладам.
Ад нечаканасці Янка аж увагнуў плячо. Але яго адразу ж зноў выпрастаў ударам кія шустры паліцай, які, як паслужлівы сабака перад гаспадаром, рупліва стараўся перад канваірам. Аблізваючы губы i прыцмокваючы, ён затрымаўся перад хлопцам, працяжна паўтараючы:
— Ах, які разумнік! Ах, які разумнік!..
У ягоным голасе было не столькі злосці, колькі зайздрасці i шкадавання, што ён сам не ведае мовы свaix гаспадароў.
У Янкі не так шчымела плячо, як ныла ўсярэдзіне. На вочы ледзь-ледзь не набягалі слёзы. Як хлапчанё, ён быў абражаны да глыбіні душы.
Адкуль у ix абодвух такая знявага i пагарда? Нелюдзі! Звяругі ў чалавечай скуры! Калі б не адчуў на ўласным целе, не ўявіў бы: як можа чалавек бязлітасна біць другога прыкладам ці кіем? Няўжо гэты канваір лічыць сябе звышчалавекам?.. Хай сабе пакуль што ён пераможца, а я пераможаны… Дык ён жа са зброяй, а я бяззбройны… А можа, ён які-небудзь крымінальнік?.. Ну, а гэты паліцай?.. Ён жа быў нашым чалавекам… Выходзіць, што толькі лічыўся iм?.. Ён вылюдак! Халуй!
Але пажылы сусед, кішэні якога толькі што грэбліва выварочваў немец, вывеў хлопца са стану здранцвеласці, павучальна шэпчучы, калі канваіры з паліцаямі абшукалі ix, ператрэслі ўсе рэчмяшкі i адышлі да іншай шарэнгі палонных:
— Цябе, хлопец, вучыць трэба… Неабачліва не вылазь… Чаго добрага, яшчэ сам напросішся ў паліцаі.
Потым з ног да галавы змераў Янку позіркам i, нібы адпраўдваючыся, дадаў шэптам:
— На паліцая то не выцягнеш ні вагою, нi выглядам: занадта кволы, сілы малавата… А у перакладчыкі можаш трапіць… I тады, талмач, што ты ніякі не вярблюд — тлумач!..
Ён давёў хлопца да розуму. Нездарма ж кажуць, што адна галава добра, а дзве — лепей…
У той дзень, ix перагналі ў іншы блок. Там былі іншыя канваіры i паліцаі…