Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Ганна Атрошчанка

75 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Ганны Атрошчанка ў нашых бібліятэках

Ганна Мікалаеўна Атрошчанка (1949) — паэтэса, празаік і публіцыст. Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нарадзілася 20 жніўня ў пасёлку Чырвоны Рог (зараз не існуе) Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Працавала на будоўлі, а потым на заводзе «Пускавыя рухавікі». Прайшла працоўны шлях ад карэспандэнта да намесніка галоўнага рэдактара газеты.

Піша на беларускай і рускай мовах. Першы твор быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» яшчэ ў 1963 годзе, быў прысвечаны першаму касманаўту-жанчыне Валянціне Церашковай. Друкавалася ў альманахах «Славянские колокола», «Літаратурная Гомельшчына», «Междуречье», часопісах «Вожык», «Алеся», «Планета и семья», газетах. Аўтар больш 15 асабістых зборнікаў паэзіі і прозы «Сустрэча», «Чырвоны Рог», «Жыццёвая гісторыя», «Летуценніца», «Жытнёвыя каласы», «Ветрагон», «Арыёза жыцця», «Лавровишня», «Пазычце ў сонца дабрыні!», «Абпаленае вайной юнацтва...» і інш.

Піша і для дзяцей (кніга казак і вершаў «Дома і салома ядома», «Казачны ласунак», «Падарунак», «Майскі ранак»).

Яё творы вызначаюцца лірычнасцю, узрушанасцю, шчырасцю. У іх адкрываецца стан душы паэтэсы, любоў да родных мясцін, Беларусі, развага пра таямніцы зямнога кахання. Некаторыя вершы пакладзены на музыку. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна. Пераможца абласных, рэспубліканскіх, міжнародных літаратурных конкурсаў.

Жыве ў Гомелі.

Вверх