Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Ганна Атрошчанка

Анатаваны спіс

Каласы

Атрошчанка, Г. Жытнёвыя каласы : гумарэскі, абразкі, замалёўкі / Ганна Атрошчанка. – Мозырь : Полеспечать, 1999. – 63 с.

Са зборніка

Торбус

Сапраўднае імя гэтага чалавека было Нупрэй. Але вяскоўцы клікалі яго Торбусам. I, відаць, не памыліліся, бо мянушка часцяком гаворыць сама за сябе…

Пры невысокім росце і хударлявым целаскладзе, Нупрэй быў па-свойму адметным. Напрыклад, не міргнуўшы вокам, мог выжлукціць паўцэбра вады з калодзежа, альбо адразу з’есці цэлы бохан хлеба… Мужчыны і кабеты, гледзячы на такі цуд, толькі здзіўлена цокалі языкамі. Асобныя хрысціліся. I сапраўды: не дай Божа такі «дар»!

Торбус меў звычку вандраваць па вуліцах вёскі. Бывала прысядзе на якую-небудзь прызбу, зазірне ў чужыя вокны. Павітаецца. Калі сям’я абедала ці вячэрала, лісліва пытаўся:

— Што там сёння ў вас ёсць смачненькае? Калі пападаліся звычлівыя гаспадары, то запрашалі чалавека ў сваю хату. Тады Нупрэй садзіўся на ўслон да стала, чакаючы пачастункаў.І частавалі. А куды дзецца, калі самі запрасілі! Але пасля такога візіту аднавяскоўцы толькі дзівіліся ды рагаталі, успамінаючы яркія эпізоды. Вядома, пасмяяцца было над чым.

Аднойчы вандроўкі не прынеслі жаданых запрашэнняў «перакусіць»… Як на тое, вельмі хацелася Нупрэю есці. Зазірнуў у свае сенцы, але камора была зачынена. Сыны, ведаючы бацькавы схільнасці, павесілі на дзверы вялізны замок. Змікіціўшы, знайшоў лесвіцу, залез цераз дзірку ў запаветнае месцейка. Ды мігам з’еў два кавалкі сала, бохан хлеба. Паспрабаваў зноў пералезці назад. Але не хапіла ранейшага спрыту. Нядоўга думаючы, прылёг на скрыню, ды даў храпака на ўсе сенцы.

За гэтым заняткам засталі бацьку ягоныя сыны. Сталі ўшчуваць: маўляў, тата, што ты робіш? Навошта гэтулькі сала ўлупасіў… Наперадзе — сенакос, жніво, дый хутка на тарфянішчы трэба торф здабываць. Лічы, без сала — сіла ў мужчыны прапала!

А Нупрэй, хоць бы хны! Маўчыць, як жабу праглынуўшы, толькі вочкамі лыпае ды сапе. Марны лямант быў таксама з боку нявестак. Пакрактаўшы, падыбаў стары на вуліцу. Адным словам, што з гуся вада. Торбус, дый годзе!

Шалік

Хвядос жыў у вёсцы, а працаваў у горадзе. Таму ўставаў рана, амаль з першымі пеўнямі! Святло ў хаце не паліў. Шкадаваў жонку і малых дзетак. Меркаваў: няхай яшчэ паспяць. Бо Маша штодзень так стамляецца, што потым не ў стане дапаўзці да ложка.

Вось і сёння, нібы спружына, ускочыўшы на ногі, пабег адразу ў другі пакой. Нацягнуўшы сякую-такую вопратку, падхапіўшы торбу з абедам, подбегам накіраваўся ў бок станцыі. Пасажыраў было не надта многа. Таму, прымасціўшыся ля акна, Хвядос крыху драмануў.

У Гомелі, штурмам узяўшы тралейбус, паехаў на свой завод. У рабочай раздзявалцы звыкла адчыніў шафік. Але раптам заўважыў, што ягоны сусед Антось скруціўся ад смеху ў абаранак. Рагаталі і хлопцы з брыгады, ківаючы пальцамі ў яго бок.

— I чаго яны смяюцца? — падумаў тады Хвядос. — Не інакш, як заробак сёння паабяцалі выдаць…

Але, зірнуўшы ў люстэрка, якое было прымацавана да дзвярэй шафіка, ад нечаканасці аж аслупянеў. Замест прыгожага шаліка вакол яго шыі боўталіся — жаночыя споднікі — панталоны.

Пачырванеўшы, бы той спелы памідор, хуценька запіхнуў гэтае дабро ў торбачку і стаў таксама рагатаць. А чаго крыўдаваць! На свеце ўсё здараецца — і горкае, і смешнае.

Мелодыя

Атрошчанка, Г. Мелодыя жыцця / Ганна Атрошчанка. – Мазыр, 2014. – 40 с.

Вершы са зборніка

Адкрыццё
Жыццё наша —
не пернік з мёдам,
Пераканаешся сама,
Калі шукаешь
шлях пад небам,
А месцайка
табе няма!
І дабрыні няма,
павагі,
Фальшывы лабірынт
святла…
Разлік, ускінуўшы на вагі,
Верх крывадушнасць
узяла…
Беражыце!
Беражыце каханне,
Як святло для душы!
Каб дарылі спатканні
Вам спакой у цішы.

Беражыце каханне
Ад нядобрых людзей,
Каб было расставанне
Поўным светлых надзей.

Каб самотнае ранне
Не глядзела ў акно…
Беражыце каханне,
Бо яно ў нас адно!

Кнігі з аўтографам аўтара

юнацтва
юнацтва

Атрошчанка, Г. Абпаленае вайной юнацтва… : проза / Ганна Атрошчанка. – Гомель : Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда», 2023. – 59 с.

Летуценніца
Летуценніца

Атрошчанка, Г. Летуценніца : вершы / Ганна Атрошчанка. – Гомель : Полеспечать, 2006. – 32 с.

юнацтва

Атрошчанка, Г. Майскі ранак : вершы для дзяцей / Ганна Атрошчанка. – Гомель : Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда», 2020. – 51 с.

Каласы

Атрошчанка, Г. Падарунак : казкі / Ганна Атрошчанка. – Гомель : Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда», 2020. – 71 с.

Каласы

Атрошчанка, Г. Пазычце ў сонца дабрыні! : трыялеты і вершы / Ганна Атрошчанка. – Гомель : Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда», 2021. – 82 с.

Вверх