Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Алесь Асіпенка

100 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце кнігі Алеся Асіпенкі ў нашых бібліятэках

Алесь (Аляксандр Харытонавіч) Асіпенка (1919-1994) — пісьменнік, сцэнарыст, Заслужаны работнік культуры Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 года.

Нарадзіўся 7 верасня ў вёсцы Пушкары Віцебскага раёна ў сялянскай сям’і. Закончыўшы Бабініцкую сямігодку, ён паступае на падрыхтоўчыя курсы ў Віцебскі ветэрынарны інстытут, але не заканчвае іх. Цяжкая хвароба на год прыкавала да ложка. У 1937 годзе паступае на другі курс Віцебскага педрабфака, а пасля заканчэння яго — у педагагічны інстытут.

Навучэнне ў Віцебскім педагагічным інстытуце Алесь Асіпенка пакінуў з другога курса, пайшоў настаўнічаць. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у партызанскім атрадзе №7 брыгады Аляксея Данукалава на Віцебшчыне. У снежні 1942 года па стане здароўя адпраўлены за лінію фронту. Лячыўся ў шпіталі,вучыўся ў школе партызанскага руху, на партыйна-савецкіх курсах. Калі ў 1943 годзе пачалося вызваленне ўсходніх абласцей Беларусі, А. Асіпенку як памочніка камісара партызанскага атрада накіроўваюць сакратаром райкома камсамола ў Горацкі, затым Краснапольскі раёны Магілеўскай вобласці.

У красавіку 1944 года ідзе на працу ў газету «Чырвоная змена», спярша карэспандэнтам, літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, а пасля — намеснікам рэдактара і рэдактарам. У 1955 годзе завочна скончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1966 - галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», з 1972 — галоўны рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм». У 1976-1980 гады працуе галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

Творчая біяграфія

Першае апавяданне надрукаваў у 1945 годзе. Выйшлі ў свет зборнікі апавяданняў і аповесцей «Лёд растае» (1958), «Подых кветак і працы» (1960), «Дарога ў даль» (1962), «Крокі» (1971), «Парогі» (1973), «Абжыты кут» (1964), «Жыта» (1968), «Канец бабінага лета» (1975), «Два дні і дзве ночы» (1977), «Пяцёра адважных» (1985), раманы «Непрыкаяны маладзік» (1971-80, Літаратурная прэмія імя І. Мележа, 1981), «Святыя грэшнікі» (1988), «Лабірынты страху» (1992).

Асноўная тэма твораў — гераізм народа ў барацьбе з фашызмам, партызанскі рух, пасляваеннае аднаўленне, жыццё вёскі і горада, сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы. Пісьменнік звяртаўся да праблем сучаснасці, аднак разглядаў іх у цесным спалучэнні з падзеямі гістарычнага мінулага. Сюжэт будаваў займальна, карыстаючыся часта прыгодніцкімі, нават дэтэктыўнымі прыёмамі. Цікава, што ў многіх аповесцях не назіраецца поўнай завершанасці сюжэта. Алесь Асіпенка заўсёды пісаў пра тое, што добра яму вядома, што перажыта, перадумана.

Па сцэнарыях Алеся Асіпенкі пастаўлены мастацкі фільм «Пяцёра адважных» (1971), «Надзейны чалавек» (1975), «Канец бабінага лета» (1982), «Трывогі першых птушак» (1986). Сааўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Ясь і Яніна» (з С. Паляковым, 1974), «Трэцяга не дадзена» (з І. Балгарыным і М. Пяцігорскай, 1980), «Кожны трэці» (з Н. Сафаравым, 1980).

Глядзець фільмы онлайн

Конец бабьего лета (1983) фильм – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=FgiFiRcRSGk. – Заглавие с экрана.

Пятерка отважных (1970) фильм – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=-ny6QuAVsvQ.#160;– Заглавие с экрана.

Тревоги первых птиц (1985) фильм – YouTube [Электронный ресурс]. – Режим доступа : https://www.youtube.com/watch?v=wZX6tSx0Kh0. – Заглавие с экрана.

Вверх