Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Адамчык Вячаслаў

90 гадоў з дня нараджэння

Писатель
Чытайце творы Вячаслава Адамчыка ў нашых бібліятэках

Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык (1933–2001) — пісьменнік, драматург, перакладчык, аўтар сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1960 года.

Нарадзіўся 1 лістапада 1933 года ў вёсцы Варакомшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Пасля заканчэння сямігодкі (1949) працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952 — 1957 гадах займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў у розных газетах, часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», «Бярозка», галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм», намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура.

Творчая біяграфія

Творчасць Вячаслава Адамчыка займае даволі адметнае месца ў беларускай літаратуры. Дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе. Першыя поспехі былі дасягнуты ў жанры апавядання. Тэма яго твораў — суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пасляваенная рэчаіснасць, жыццё ў заходнебеларускай вёсцы.

Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990), фантастычнай аповесці «Падарожжа на Буцафале» (1991).

З’яўляецца аўтарам шырока вядомай тэтралогіі «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты аднайменны мастацкі фільм, 1982 і пастаўлены тэлеспектакль,1983), «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…». Заключны твор тэтралогіі «Голас крыві брата твайго». Раманы насычаны апісаннямі складанага псіхалагічнага стану герояў, малюнкамі беларускай прыроды, падрабязнасцямі быту. Жыццё беларусаў паўстае як адна вялікая падзея, у якой прымаюць удзел усе разам і кожны паасобна.

Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), гістарычную п’есу «Раіса Грамычына» (1989), драматычную аповесць «Чорны цмок».

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа.

Глядзець фільм:

Чужая бацькаўшчына / Чужая вотчина (1982) [Электронный ресурс] // YouTube : [сайт]. – 2017. – Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=xNM77gLKcf8. – Заглавие с титул. экрана. – Дата обращения: 18.10.2023.

Вверх