Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Іван Чыгрынаў

Анатаваны спіс

Чыгрынаў, І. Выбраныя творы : у 3 т. / Іван Чыгрынаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984.

Апавяданні

Чыгрынаў, I. Апавяданні / Iван Чыгрынаў. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 207 с. – (Бібліятэка школьнiка).

Урывак з апавяданя «Маці»

Сонца амаль на вачах пабольшала, зрабілася чырвонае. На зямлі, ужо як на дражджах, вырасталі цені; на вадзе, на самай сярэдзіне возера, пераліваліся, бліскаючы пазалотаю лускі, быццам жыравалі там касякі маленькіх рыбак.

Над Бароўкай, двароў на сорак вёскай, якая падступалася паўкругам да возера (па адзін бок яго стаялі хаты, а па другі — лес), неўзаметку асядаў вечар.

3 бярозавага балота, што пачыналася за ніжнімі 6apоўскімі гародамі, выпаўз туман, i пацягнула яго, як заўсёды, па тарфяным полі на мост, перакінуты цераз роў, які падзяляў Бароўку на два канцы — канаплёўскі i канчанскі. Але сёння туман быў рэдкі, як дым.

Аднекуль з далёкіх заток раптам прыляцелі дзве качкі-мацярухі i закружылі ў пары над возерам. Штосьці трывожыла птушак. I яны доўга кружылі так, баючыся апусціцца на ваду.

Была тая зацішная пара перад заходам сонца, калі ў вёску яшчэ не вярнуліся з поля каровы, а людзі, прыйшоўшы з работы (якраз за доўгім логам кідалі ў гэты дзень стагі), паспелі ўгаманіцца.

У гэты час i прыйшла ў Бароўку старая Рэйдзіха.

Яе ўбачыла на гуцянскай дарозе Тараськова Ганна. Яна была за вёскай, у Чыкавых печах, зграбала там пад соснамі сухое шыгалле. Даўно ёй кінулася ў вочы адзінокая жаночая постаць на бязлюднай дарозе, але пазнаць, хто гэта, на ноч гледзячы, ішоў у Бароўку, доўга не ўдавалася. I толькі тады, калі Рэйдзіха павярнула на вузкую, утаптаную чалавечымі нагамі сцежку, каб паўз Чыкавы печы прайсці да выгану, па якім трапіш на бароўскую вуліцу, Ганна схамянулася.

— Божа мой… Гэта ж Рэйдзіха!.. — Яна адкінула ўбок граблі i ўтаропіла на яе свае здзіўленыя вочы, як на прывід які.

«I адкуль нясе старую нялёгкая», — падумала яна яшчэ праз момант i адчула, як у сэрцы шавяльнулася штосьці падобнае на прыкрасць.

Рэйдзіха таксама заўважыла Ганну. Яна спынілася крокаў за дваццаць i пазірала на яе, сляпуючы, з-пад pyкі. Потым, ужо, мусіць, пазнаўшы, падышла бліжэй.

— Ганна!.. — сказала яна ціха, амаль прашаптала, i раптам заплакала, схапілася за фартух i пачала выціраць слёзы.

Згорбленая, маленькая Рэйдзіха стаяла перад Ганнаю босая — ногі былі парэпаныя, з пакручанымі пальцамі, як у вялікай птушкі, скінутай аднекуль з гнязда: яна цяпер чаплялася сваімі кіпцюрамі, каб перастаць нарэшце падаць, неяк затрымацца хоць тут, на зямлі. Палаплены зялёны андарак ледзь не даставаў ёй да пятак. Не была асабліва новаю i доўгая сацінавая кофта, якую Рэйдзіха насіла навыпуск, так, што з-пад яе толькі звісаў вышываны фартух. Затое на галаву была павязана прыгожая, яшчэ амаль не паношаная гарусоўка — чырвоная, з чорнымі махрамі.

Рэйдзіха ціха ўсхліпвала, а Ганна стаяла, бы скамянелая, i не ведала, што рабіць. Надта ўжо нечакана выйшла гэта сустрэча ў Чыкавых печах. I трэба ж было здарыцца якраз, што не каму-небудзь — ці мала ў Бароўцы людзей, — а ёй, Тараськовай Ганне, давялося спаткаць Рэйдзіху…

Вина

Чыгрынаў, I. Вяртанне да віны : раман / Iван Чыгрынаў. – Мінск : Юнацтва, 1994. – 220 с. : іл.

Урывак з рамана

Ён выйшаў з хлява, стаў каля ганка. Ён paбiў гэтак кожны раз, калі збіраўся icцi з двара. Але сёння Міхалка чамусьці не спяшаўся выбегчы з хаты, быццам не толькі не чуў ягоных крокаў, але i не здагадваўся, што той ужо наважыўся падацца ў сваю штодзённую вандроўку па лесе, які пачынаўся першымі соснамі адразу ж за Гапчыным плотам, цягнуўся потым напрасткі да Бесядзі, а на левы i правы бок абступаў Мамонаўку наўкруг, засцячы невялікія, акурат нядаўнія расцяробы, палеткі.

Між тым праходзіў час, а Міхалка i праўда чамусьці не выходзіў на ганак, марудзіў, i гэта выклікала ў маладзенькага лася спярша звярыную нецярплівасць, затым неспакой, які выявіўся неўзабаве ў тым, што лось, нездаволена фыркаючы, вярнуўся назад у хлеў, — усё-ткі ў душы ён недзе спадзяваўся пакуль, што гаспадар i сёння не стане здраджваць звычцы, i калі не збярэцца ў лес разам, то ўжо няйначай вынесе на ганак абавязковы ў такіх адносінах мякіш хлеба. Так было заўсёды, вось ужо колькі месяцаў, лічы, з таго моманту, як адразу пасля зімы падросшы лось адчуў сваю звярыную сутнасць, пачаў нудзіцца на загароджаным вясковым двары, шукаць шляху на волю.

У першай вандроцы з iм быў Міхалка i чорны сабака з чужога, але зусім блізкага двара; i яна выйшла нядоўгай, тая вандроўка; яны прайшліся ўсяго да дарогі, што вяла з пасёлка паўз рум на Бесядзі; далей хадзіць не дазволіў сабака - той увесь час чамусьці забягаў напярэймы, люта кідаўся ледзь не на пысу яму i, пырскаючы слінай, гучна брахаў перад вачамі, нібыта на самай справе баяўся, каб не здарылася так, што лось больш не захоча жыць на Міхалкавым двары; дзіўна, аднак ён паслухаўся тады настырнай сабачай насцярожанасці, вярнуўся дамоў: з таго дня так i пайшло кожны раз, нягледзячы, адзін ён ці з Міхалкам; галоўнае -пайсці i вярнуцца.

Сонца, між тым, сягоння ўжо стаяла высока над лесам, i раніца ў пасёлку пасля густой расы, што ападала цяпер на зямлю, бадай, яшчэ ад учарашніх пацёмкаў, нанава пахла спеласцю ліпеньскага лета.

Дзесьці зусім блізка, дробна i настойліва, як у адчаі стукаў па дрэве дзяцел-канаплянік, i гэты кволы гук, здаецца, быў адзны з таго, што трывожыла затоенасць. Пасёлак цяпер рана прачынаўся i рана aцixaў зноў, бо каторы дзень людзі касілі, а ў такую пару мала каму выпадала заставацца без занятку. У касавіцу ўciм знаходзілася справа на лузе, нават такім, як Гапчын Міхалка. Таму хлапец i не з’яўляўся на ганку, не лашчыў свайго гадаванца, каб выпусціць за вароты.

Вароты таксама стаялі глуха напятыя. Але на пералазе, што паміж тынам i правым шулам варот, былі скінуты дзве верхнія жэрдачкі, пэўна, што назнарок, i лось хутка ўбачыў ix. Ён зноў выйшаў з хлява. Але не падаўся адразу да пералазу, пастаяў яшчэ колькі часу каля ганка, цяпер ужо ўсё роўна як дзеля прыліку, i толькі тады рушыў да пералазу. Яму не трэба было разганяцца, каб пераскочыць. I ён не стаў рабіць гэтага: падышоў да пералазу, падняў над iм пярэднія ногі, i апіраючыся на заднія, умомант перанёс сваё лёгкае цела на другі бок. Пры гэтым ён яшчэ насцярожыўся, што зараз вось выскачыць з суседняга двара знаёмы сабака, будзе доўга i назойліва брахаць услед, калі наогул не пачне кідацца напярэймы. Ды дарэмна. Сабака таксама сёння быў на лузе з гаспадарамі. I толька Гапчын галагуцкі певень, які заўсёды начаваў над ім у седале ў хляве, пляскаючы крыламі, узляцеў занепакоена на тын, сярдзіта, таму ажно давячыся, кукарэкнуў на ўвесь пусты двор, нібыта сапраўды здагадваўся, што адбываецца нешта нядобрае…

Чыгрынаў, І. Звон – не малітва. : драмы. / Iван Чыгрынаў. – Мінск. : Мастацкая літаратура, 1993. – 398. с.

Чыгрынаў, І. Паміж сонцам і месяцам–: роздум над жыццём, культурай і літаратурай . : [крытыка і публіцыстыка]. / Іван Чыгрынаў. – Мінск. : Мастацкая літаратура, 1994. – 433. с.

Плач

Чыгрынаў, I. Плач перапёлкі–; Апраўданне крыві–: раманы–/ Iван Чыгрынаў. – Мінск–: Юнацтва, 1990. – 621–с. – (Школьная бібліятэка).

Урывак з рамана «Плач перапёлкі»

Ноч была з расой, ажно халодная, як у самую восень. Але ціша стаяла нязвычная — у наваколлі больш не чулася таго грукату i гулу матораў, што прынесла ў забесяддзе вайна.

Астаты 55-й дывізіі, якая ўваходзіла тады ў 13-ю армію, што абаранялася на Сажы паміж Прапойскам i Крычавам, без баёў пераправыліся цераз Бесядзь, невялікую раку на паўднёвым усходзе Беларусі, i адступілі на Стругаўскую Буду. У тым баку падрыхтаваны быў новы абараняльны рубеж: ажно ці не месяц бабы i хлопцы дапрызыўнага ўзросту ездзілі з Верамеек капаць акопы i супрацьтанкавы роў. Спярша было пачалі вазіць акопнікаў да Латокі — за мястэчка Бабінавічы, але прыехалі аднекуль вайскоўцы на «эмках» i загадалі спыніць работы. Тады акопнікаў пасадзілі на калгасныя машыны, якія яшчэ не паспелі рэквізаваць для apмii, i перавезлі за Стругаўскую Буду. Адтуль калгаснікі звычайна вярталіся ў Верамейкі праз тыдзень — змена за зменай, i бабы хваліліся, што калі на Сажы нашы i не затрымаюць немца, то ўжо далёка за Іпуць — гэта значыць, за другі вялікі прыток Сажа — ён, няйначай, не пройдзе: там столька наварочана аднае зямлі ды бярвення ў пясок пакладзена, што нават чорт сабе нагу пакалечыць. Але пакуль бai ішлі на Сажы, была надзея — а раптам немца сапраўды далей не пусцяць, i Верамейкі ўратуюцца ад бяды. Гаварылі таксама, што i ў тую вайну — у першую імперыялістычную — германец тут да Бесядзі не дайшоў. Але ў канцы ліпеня выбраліся ў бежанцы абозам бабінавіцкія яўрэі. А яшчэ праз тыдзень верамейкаўцы ўбачылі, як два трактары на гусенічным хаду павезлі па пясчаным бальшаку з Белае Гліны велізарную гармату: паасобку — ствол i лафет. Дальнабойная — ківалі галовамі мужыкі, а раз дальнабойную цягнуць з фронту, значыць, адступаюць. Людзі неяк адразу прыціхлі, пачалі закопваць у зямлю скарб, падалей ад чужога вока. У пачатку жніўня старшыня калгаса Радзівон Чубар сабраў апошні агульны сход. З двух пасёлкаў — Мамонаўкі i Кулігаеўкі, якія таксама ўваходзілі ў верамейкаўскі калгас як адна брыгада, прыйшоў на сход толькі стары праўленец Сідар Раўнягін. Тады Чубар паслаў у Мамонаўку па аднарукага Баханька — з Крутагор’я, раённага цэнтра, пазванілі па тэлефоне, каб вярталі з поля апошніх калгасных кароў. Асноўны статак — паўтараста дойных кароў — пагналі з Верамеек раней. За пагоншчыкаў там былі намеснік старшыні калгаса Дзяніс Зазыба i двое калгаснікаў, якія па гадах яшчэ не падлягалі мабілізацыі, — Іван Хахол i Мікола Рацэеў. Апошніх кароў таксама трэба было гнаць у тым жа напрамку — праз Карачоў на Хатынічы. I калі аднарукі Баханёк пачуў, навошта яго выклікаў у Верамейкі старшыня, то доўга аднекваўся, нават паплакацца не пасаромеўся, але Чубар не адступіўся, i Баханёк Myciў збірацца ў дарогу. Выганялі статак у нядзелю, надвечар. Каровы нібы адчувалі, што наперадзе вельмі доўгі шлях, таму жаласна мычалі i, пакуль праганялі ix вуліцай, шыліся па дварах, абы адчынены былі ў каго вароты. Чубар сам памагаў вытурваць ix адтуль, пхаў прыкладам вінтошкі, лаяўся i ўсё крычаў на баб, якія ўпрошвалі, каб пакінулі ў вёсцы хоць маладняк, — маўляў, яшчэ ж невядома, як яно будзе далей. Але Чубар ажно злаваў, кажучы, што ёсць указанне з раёна i што ён не мае права на свой одум пакідаць ворагу калгаснае дабро. Нарэшце статак апынуўся за коўратамі, i Баханёк, ляскаючы пугай, пагнаў яго па дарозе на Гутку. А яшчэ праз пару дзён у вёску вярнуўся Дзяніс Зазыба. Івана Хахла i Міколы Рацэева з iм не было: тыя падаліся на прызыўны пункт у Хатынічах.

Зазыба вярнуўся ў вёску ахлялы — напіўшыся па дарозе ў Верамейкі халоднай вады, ён падхапіў гарлянку. I калі ў хату да яго прыйшоў старшыня калгаса, гаспадар ляжаў на шырокім драўляным ложку. Выгляд у яго быў як зачаўраны.

Чубар паставіў у кут вінтоўку, знарок голасна спытаў:

— Ну як там?

Зазыбава жонка Марфа паправіла на мужавых нагах коўдру i ціха выйшла з хаты: яна i раней заўсёды выходзіла, калі Чубар бываў у ix…

Чужие

Чыгрынаў, I. Свае і чужынцы : раман / Iван Чыгрынаў. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1984. – 367 с. : іл.

Урывак з рамана

У гэтую шматпакутную восень — а іначай яе не назавеш — у Забесяддзі таксама не адной працай ды чаканнем, чым закончыцца вайна, жылі. Як i паўсюды на акупіраванай тэрыторыі, былі тут i немцы, былі i бургамістры, былі паліцэйскія, а былі i партызаны. Праўда, найбольш чуткі хадзілі аб ix, таму што адно немцы ці тыя ж служкі аховы парадку, як называлі цяпер паліцэйскіх, гэтых кожны мог бачыць, яны панавалі ў гарадах i вёсках; іншая справа партызаны — бадай, не ў кожным паселішчы мог знайсціся чалавек, які на свае вочы пабачыў народных мсціўцаў. Да таго ж, не кожны мог i прызнацца цяпер, што бачыў, каб не зацягалі па паліцэйскіх участках ды нямецкіх камендатурах. Але чуткі хадзілі. I гэтымі чуткамі людзі таксама жылі.

Ёсць у прыродзе такая з’ява — сухавей. Здаецца, недзе i гром далёка грыміць, i маланкі неба ўначы ў тым баку паласуюць, а дажджу ўсё не дачакацца. Больш таго, няма яго i там, дзе адбываецца навальніца. Аказваецца, i навальніцы самой няма. Толькі міраж.

Так i з чуткамі.

I тым не менш у кастрычніку ў Забесяддзі ўжо былі два партызанскія атрады. I сярод ix — адзін мясцовы, той, што быў створаны ў вёсцы Машавая, калі фронт стаяў яшчэ на Сажы. Дарэчы, у спісах гэтага атрада значыўся i Радзівон Чубар. Але верамейкаўскі старшыня тады, у жніўні, не з’явіўся па выкліку райкома партыі ў Машавую, таму нават не здагадваўся, што быў залічаны ў атрад.

З Машавой дваццаць чатыры партыйныя, савецкія i гаспадарчыя работнікі раёна, з якіх складаўся атрад, былі перавезены 11 жніўня на дзвюх аўтамашынах у Гарбавіцкі лес, куды з Клімавіцкай Родні к таму часу перабраўся штаб 13-й арміі. Тут партызаны атрымлівалі зброю: вайскоўцы кожнаму выдалі вінтоўку, па сорак пяць патронаў, па дзве ручныя гранаты i па бутэльцы гаручай сумесі — сказалі, для барацьбы з варожымі танкамі. Тым часам інструктар палітаддзела арміі забраў у партызан сапраўдныя дакументы, у тым ліку i партыйныя білеты, а ўзамен раздаў новыя даведкі — з чужымі прозвішчамі, з другімі прафесіямі i адрасамі.

Баявую задачу перад атрадам ставіў начальнік палітаддзела брыгадны камісар Крайноў.

— Складаецца яна ў тым, — сказаў ён, паціраючы рукой усё роўна як кантужаную шыю, — каб непрыкметна перайсці ўначы лінію фронту і ўзрываць там, на рэках, масты, якія знаходзяцца на шляху прасоўвання варожых войск. Звычайна гэта робяць байцы і камандзіры службы ваенных зносін. Аднак па некаторых дадзеных, што паступілі да нас, асобныя масты па гэты бок Сажа засталіся чамусьці не ўзарванымі, і цяпер немцы выкарыстоўваюць іх у сваіх мэтах. Мы спазнаёмся, што фронт на нашым участку стабілізуецца. Ва ўсякім разе, сёння ўсё для гэтага робіцца. Ідуць даволі паспяховыя баі. Такім чынам, ёсць пэўная надзея, што вы, пасля таго, як выканаеце першае заданне, вернецеся сюды, да нас, і мы будзем сустракаць вас з перамогай у гэтым жа лесе, дзе знаходзімся цяпер. Жадаю вам поспеху…

Вверх