«Ні дня без думкі аб родным краі» (літаратурны інтэрнет-праект)
Мазырская цэнтральная районная бібліятэка імя А.С. Пушкіна
Распрацоўшчык і кіраўнік праекта:
Кузоўкіна А. В., метадыст 1 катэгорыі
аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Асноўная праблема, яе актуальнасць:
Кнігі пісьменнікаў-землякоў вельмі запатрабаваныя і заўсёды знаходзяць жывы водгук сярод чытачоў нашых бібліятэк. Яны прывіваюць любоў і павагу да гісторыі і культуры роднага краю, дапамагаюць паўней адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём, пашыраюць і ўзбагачаюць веды аб родных месцах.
Значна ўзрослы інтарэс да краязнаўства, у тым ліку, краязнаўства літаратурнага, паслужыў повадам для стварэння і рэалізацыі інтэрнэт-праекта «Ні дня без думкі аб родным краі».
Выйсці на новы ўзровень у абслугоўванні карыстальнікаў, даць магчымасць большай колькасці мазыран дакрануцца да паэзіі малой радзімы — у гэтым і складаецца актуальнасць дадзенага праекта.
Ідэя праекта заключаецца ў наступным: на сайце ДУК «Мазырская цэнтральная районная бібліятэка імя А.С. Пушкіна» перыядычна размяшчаюцца аўдыёзапісы вершаў беларускіх і мазырскіх паэтаў аб родным краі ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі, саміх аўтараў і жыхароў горада.
Мэта праекта:
✓ стварэнне на сайце бібліятэчнай сістэмы фонда агучанных вершаў пра Мазырскі край, развіццё цікавасці да краязнаўства, выкарыстання культурнай спадчыны рэгіёна.
Задачы праекта:
✓ выйсці за межы бібліятэчнай аўдыторыі з дапамогай віртуальнай прасторы і павялічыць колькасць віртуальных карыстальнікаў;
✓ пераадолець культурную ізаляцыю розных сацыяльных груп;
✓ актывізаваць чытацкі інтарэс да рэгіянальнай літаратуры.
Этапы рэалізацыі праекта:
✓ стварэнне творчай групы з ліку супрацоўнікаў Мазырскай цэнтральнай районнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна
✓ фарміраванне спісу літаратуры для запісу;
✓ агучванне і запіс на электронны носьбіт вершаў мазырскіх паэтаў;
✓ размяшчэнне аўдыёзапісаў на сайце ДУК «Мазырская цэнтральная районная бібліятэка імя А.С. Пушкіна»;
✓ размяшчэнне кожны аўторак па адным агучаным вершу з фатаграфіяй мясцовых пейзажаў і сам тэкст твора ў групе «Мозырь Пушкинка» ВКонтакте
✓ анансаванне праекта праз сродкі масавай інфармацыі.
Чаканыя вынікі:
✓ павелічэнне колькасці віртуальных карыстальнікаў;
✓ знаёмства гараджан з творчасцю мазырскіх паэтаў;
✓ рост цікавасці сярод мазыран да культурнай спадчыны роднага краю.
Выканаўцы праекта:
✓ супрацоўнікі Мазырскай цэнтральнай районнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна
✓ Мазырскія паэты;
✓ жыхары горада Мазыра.
Мэтавая аўдыторыя: любы зацікаўлены карыстальнік сеткі інтэрнэт.
Тэрміны рэалізацыі: доўгатэрміновы.
Станоўчы вынік дзейнасці праекта:
На сённяшні дзень праект налічвае больш за 120 арыгінальных аўдыёзапісаў, і іх фонд працягвае папаўняцца. За перыяд сваёй рэалізацыі інтэрнэт-праект «Ні дня без думкі аб родным краі» паказаў цікавасць у жыхароў Мазыршчыны, ў тым ліку і падрастаючага пакалення, да творчасці паэтаў-землякоў, выклікаў жаданне ў некаторых рабят самім складаць вершы пра родны край.