Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

СКАРБЫ РАДЗІМЫ, або Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка

писатель
писатель

Уладзімір Ягоўдзік – таленавіты празаік, драматург, публіцыст, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1994), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2019), заснавальнік унікальнай серыі «Скарбы Радзімы», у якой ён выдае прыгожыя каляровыя і цікавыя кніжкі на роднай мове для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. У іх можна знайці адказы на розныя пытанні — дзе жывуць бабры, каго называюць «санітарам леса», след якой жывёлы падобны чалавечаму і інш.

стужкі
стужкі

Ягоўдзік, У. І. Срэбнакрылыя стужкі : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фотаздымкі: І. Бышнёў і інш.]. – Минск : М. Ягоўдзік, 2010. – 10, [1] с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

Дастаткова зірнуць на геаграфічную карту, каб пераканацца: сваёй выявай Беларусь нагадвае чалавечую далонь, уздоўж і ўпоперак спярэшчаную рэкамі-маршчынкамі. Па тэрыторыі нашай краіны цячэ амаль 21 тысяча рэк і ручаёў, агульная даўжыня якіх больш за 90 тысяч кіламетраў. Калі злучыць іх у суцэльную блакітную стужку, дык можна аперазаць планету па экватары. I нават не адзін раз, а двойчы!

Адмірал
Адмірал

Ягоўдзік, У. І. Адмірал і яго каманда :[кніжка пра матылькоў Беларусі / У. І. Ягоўдзік ; фотаздымкі Г. Гулеўскага і інш. ; малюнкі А. Лось]. – Мінск : Выдавец М. Ягоўдзік, 2008. – 11 с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

Хто сказаў, што Беларусь не марская дзяржава? У нас таксама ёсць свае адміралы. І самы вядомы з іх…

зіма
зіма

Ягоўдзік, У. І. Беларуская зіма :[для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фотаздымкі І. Бышнёва, М. Гулінскага, С. Чарапіцы] – Мінск : Выдавец М. Ягоўдзік, 2012. – 11 с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

Калі падае снег, кажуць людзі, Бог сцеле пярыну, каб на палетках не памерзла жыта, а заадно мосціць дарогі, каб вазіць сена на санях. З надыходам зімы, калі не сядзіш дома, можна знайсці шмат цікавых забаў. Катайся на лыжах, гуляй з хлопцамі ў хакей, ляпі снегавікоў, або непрыступную крэпасць, шпурляйся снежкамі… Вось такая яна беларуская зіма.

вожык
вожык

Ягоўдзік, У. І. Вячэра для вожыка : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. Бышнёў і інш.]. – Мінск : Выдавец М. Ягоўдзік, 2013. – 11 с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

Вось дык дзіўны шавец! На спіне сто іголак, а шыць не ўмее. Кожны ведае, што гэта – вожык. Ён мае не сто іголак, а ў сто раз больш, прынамсі, так падлічылі вучоныя. А што ў вожыка сёння на вячэру?

заяц
заяц

Ягоўдзік, У. І. Зайцаў хлеб : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. Бышнёў і інш.]. – Мінск : Выдавец М. Ягоўдзік, 2013. – 11 с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

Незайдроснае зайцава жыццё, шмат у яго ворагаў: і воўк, і ліса, і рысь… Нездарма людзі кажуць, што ў зайца – самае маленькае сэрца. Гасподзь зляпіў яму доўгія вушы, а на сэрца не хапіла гліны. Тады Бог адарваў ягоны хвосцік, пакінуўшы невялічкі адростак, і зрабіў звярку сэрца. З таго часу заяц вельмі палахлівы, а ратуюць небараку…

Пушча
Пушча

Ягоўдзік, У. І. Нацыянальны парк «Белавежская пушча» : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фотаздымкі І. Бышнёва]. – Мінск : Выдавец М. Ягоўдзік, 2009. – 11 с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

На зямлі немала цудоўных тварэнняў прыроды, якія сталі сімваламі цэлых краінаў. Напрыклад, гара Фудзі ў далёкай Японіі. У суседняй Расіі – рака Волга. А возера Балатон адразу нагадвае пра Венгрыю. Сімвал жа нашай Беларусі – Белавежская пушча, бадай, самы вялікі і стары лясны абшар у цэнтральнай Еўропе, дзе зберагліся і высокія, аж да аблокаў, бары, і магутныя векавыя дубровы, і светлыя бярозавыя гаі.

Нарачанскі
Нарачанскі

Ягоўдзік, У. І. Нацыянальны парк «Нарачански» : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фотаздымкі І. Бышнёва і іншыя]. – Мінск : М. Ягоўдзік, 2011. – 11 с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

Возера Нарач завуць беларускім морам. Гэта самае вялікае возера ў нашай краіне. Пра Нарач складзена шмат надзвычай прыгожых легенд і паданняў. Іх шэпчуць, калі прыслухацца, нават нарачанскія хвалі…

сава
сава

Ягоўдзік, У. І. Начны князь : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота І. Бышнёў і іншыя]. – Мінск : Выдавец М. Ягоўдзік, 2013. – 11 с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

Няўтульна і вусцішна ў начным лесе. Кожны пень ці ядлавец здаецца ваўком або мядзведзем. Птушкі — і тыя даўно замоўклі, сцішыліся. — Угу-гу-гух!.. – раптам хтосьці зарагатаў паблізу. — Угу-гу-гух!.. Хто гэта?

Вверх