Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

«Сын свайго часу»: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна



«Каб адагнаць адны думкі, трэба, каб прыйшлі нейкія другія»

(Іван Шамякін. «Глыбокая плынь»)



Іван Шамякін Шамякін, І. Роздум на апошнім перагоне
Шамякін, І. Роздум на апошнім перагоне

Шамякін, І. Роздум на апошнім перагоне : дзённікі 1980-1995 гадоў / Іван Шамякін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1998. – 527 с.

"Роздум на апошнім перагоне" - так назваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў.

Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цэнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дзённікі.

Але гэта не толькі запісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ліхалецця.

А галоўнае - успаміны пра літаратурных настаўнікаў, сяброў, паплечнікаў - пра Коласа, Лынькова, Броўку, Макаёнка, Мележа, Пестрака, пра некаторых рускіх, украінскіх пісьменнікаў. Цікавыя ўспаміны пра вядомых грамадскіх дзеячаў - Машэрава, Кісялёва, Палякова, Клімава. Нарэшце, чытача не могуць не зацікавіць водгукі пісьменніка на падзеі апошніх гадоў - гадоў развалу ілюзій і рэальнага жыцця.

Шамякін, І. Непаўторная вясна : аповесць. Сэрца на далоні : раман
Шамякін, І. Непаўторная вясна : аповесць. Сэрца на далоні : раман

Шамякін, І. Непаўторная вясна : аповесць. Сэрца на далоні : раман / Іван Шамякін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. - 526 с. - (Школьная бібліятэка).

Дзеянне аповесці "Непаўторная вясна" - першай часткі рамана-пенталогіі "Трывожнае шчасце" - разгортваецца ў 1939-1940 гадах. У стасунках маладых герояў твора - Сашы Траянава і Пятра Шапятовіча - адлюстраваны лёс пакалення, якое адчула подых вайны. Аповесць адметная глыбокім псіхалагізмам і перадачай атмасферы эпохі праз прызму юнацкага ўспрымання жыцця.

"Сэрца на далоні" - сацыяльны маральна-этычны раман, які ўзнімае тэму памяці падзей Вялікай Айчыннай вайны. Чалавечнасць, спагада, любоў да людзей увасоблены ў вобразе таленавітага доктара Яраша.

Шамякін, І. Вялікая княгіня : раман, аповесці
Шамякін, І. Вялікая княгіня : раман, аповесці

Шамякін, І. Вялікая княгіня : раман, аповесці / Іван Шамякін. - Мінск : Юнацтва, 1997. - 366 с.

У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман "Вялікая княгіня", а таксама творы пра сучаснасць - аповесці "Бумеранг" і "Без пакаяння".

Шамякін, І. Шамякін, І. Пошукі прытулку : аповесці
Шамякін, І. Пошукі прытулку : аповесці

Шамякін, І. Пошукі прытулку : аповесці / Андрэй Макаёнак. - Мінск : Юнацтва, 2001. – 350 с.

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць "Слаўся, Марыя!", прысвечаная жонцы; "Губернатар", галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганізаваць яму і выбары, і "каханне", і яго ж забойства;

"Пошукі прытулку" - пра пажылога чалавека, якому не было дзе прытуліцца на старасці гадоў;

"У засені палаца" - пра сучаснага бізнесмена, і "Абмен" - пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.

Шамякін, І. Злая зорка : раман
Шамякін, І. Злая зорка : раман

Шамякін, І. Злая зорка : раман / Іван Шамякін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 366 с.

Гэты раман - першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Змест твора - найперш уражанні, пачэрпнутыя пісьменнікам пад час неаднаразовага наведвання раёнаў Беларусі, на жыцці якіх паўплывалі наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

У цэнтры рамана вобраз старшыні райвыканкама Уладзіміра Пыльчанкі, на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям'і.

Шамякін, І. Палеская мадонна : аповесці
Шамякін, І. Палеская мадонна : аповесці

Шамякін, І. Палеская мадонна : аповесці / Іван Шамякін. - Мінск : Юнацтва, 1998. - 590 с.

У новую кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці "Палеская мадонна", "Выкармак", "Крывінка" і інш. Яго героі - нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце.

Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

Шамякін, І. Сэрца на далоні : раман
Шамякін, І. Сэрца на далоні : раман

Шамякін, І. Сэрца на далоні : раман / Іван Шамякін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. - 542 с. - (Бібліятэка школьніка).

Перавыданне вядомага рамана, прысвечанага жыццю гарадской інтэлегенцыі.

Шамякін, І. Глыбокая плынь : раман
Шамякін, І. Глыбокая плынь : раман

Шамякін, І. Глыбокая плынь : раман / Іван Шамякін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1996. – 286 с.

Галоўная гераіня рамана Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка. Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам.

Шамякін, І. Збор твораў : у 23 т.
Шамякін, І. Збор твораў : у 23 т.

Шамякін, І. Збор твораў : у 23 т. / Іван Шамякін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2014.

Шамякін, І. Збор твораў. Т. 6. Злая зорка : раман; Палеская мадонна; Абмен : аповесці
Шамякін, І. Збор твораў. Т. 6. Злая зорка : раман; Палеская мадонна; Абмен : аповесці

Шамякін, І. Збор твораў. Т. 6. Злая зорка : раман; Палеская мадонна; Абмен : аповесці / Іван Шамякін. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. - 446 с.

У шосты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ўвайшлі раман "Злая зорка", аповесці "Палеская мадонна" і "Абмен".

Вверх