Іван Мележ. Летапісец Палескай зямлі
«Навука — свет, які выклікае павагу»
(Іван Паўлавіч Мележ)
Мележ, І. Завеі, снежань : раман, аповесць, апавяданні : для стар. шк. узросту / Іван Мележ. - Мінск : Юнацтва, 2001. – 270 с.
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа Івана Мележа (1921-1976) увайшоў раман "Завеі, снежань..." - заключная частка "Палескай хронікі", аповесць "Дом пад сонцам" пра першыя пасляваенныя гады і апавяданні "У завіруху", "Ноччу", "Незнаёмы" і іншыя.
Мележ, І. Подых навальніцы : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. - 479 с. - (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
"Подых навальніцы" - другі раман з цыкла "Палеская хроніка" народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921-1975).
Мележ, І. Людзі на балоце : раман з "Палескай хронікі" / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1999. - 399 с. - (Школьная бібліятэка).
Раман "Людзі на балоце" Івана Паўлавіча Мележа (1921-1976) - першая частка "Палескай хронікі" - адна з вяршынь беларускай літаратуры.
Мележ, І. Мінскі напрамак : раман у трох кнігах. Том 1. Кніга першая. "Хмары на світанні" / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. – 392 с. – (Беларускі раман).
"Хмары на світанні" - першая кніга рамана "Мінскі напрамак" лаўрэата Ленінскай прэміі, народнага пісьменніка БССР І. Мележа. Аўтар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выкарыстаўшы асабістыя ўспаміны і ўспаміны многіх удзельнікаў баёў, вывучыўшы гістарычныя матэрыялы, з вялікім майстэрствам і глыбінёю расказвае аб падзеях 1944 года, якія папярэднічалі вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. Т. 2. Нарысы. П'есы / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 400 с.
Змест другога тома складаюць нарысы і п'есы Івана Мележа.
Мележ, І. Выбраныя творы / Іван Мележ. - Мінск : Беллітфонд, 2001. - 576 с. - (Беларускі кнігазбор).
У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман "Людзі на балоце", першы з цыклу "Палеская хроніка", лепшыя апавяданні, старонкі з "Дзённіка" і з "Запісных кніжак", а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка.
Гэта - семнаццатая кніга серыі "Беларускі кнігазбор".
Мележ, І. Подых навальніцы : раман з "Палескай хронікі"/ Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. - 509 с.
Раман "Подых навальніцы" - другая частка "Палескай хронікі", якая прынесла Івану Мележу шырокае прызванне ў нашай краіне і за мяжой.
Мележ, І. Белыя вішні і яблыні : аповесці і апавяданні / Іван Мележ. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 482 с.
У кнігу "Белыя вішні і яблыні" ўвайшлі апавяданні і аповесці пісьменніка, напісаныя за многія гады творчай дзейнасці. Тут і творы пра вайну - "Ноччу", "У завіруху", "Такі кароткі водпуск", і творы аб пасляваенным жыцці народа - "Гарачы жнівень", "Дом пад сонцам", "Блізкае і няблізкае". Асобнае месца займае дакументальная аповесць пра двойчы Героя Савецкага Саюза С. Ф. Шутава. Упершыню ў кнізе друкуюцца лірічна-філасофскія эцюды - "Трэба глядзець на сосны", "Хочацца падужацца", "Белыя вішні і яблыні".
Мележ, І. Збор твораў у шасці тамах : Т. 1. Ваенны дзённік : апавяданні, аповесці / Іван Мележ. - Мінск : Беларусь, 1969. - 416 с.
У першы том увайшлі раннія творы пісьменніка : ваенны дзённік, апавяданні, аповесці.