Сюжэт для вечнасці
Асавецкая сельская бібліятэка прыняла ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства на лепшае масавае мерапрыемства «Чытаем беларускую кнігу». З нагоды 75-годдзя з дня нараджэння Навума Гальпяровіча ў бібліятэцы прайшла вечарына паэзіі «Сюжэт для вечнасці».
Рабяты праслухалі цікавыя звесткі пра жыццё і творчасць паэта-юбіляра. Для паэзіі Навума Гальпяровіча характэрныя шчырасць, высокі напал думкі, паважлівае стаўленне да роднага слова. Глыбокі лірызм прасякнуты грамадзянскай страснасцю, бо амаль у кожным радку — сыноўняя любоў да роднага Полацка, Беларусі. Гэта робіць творчасць аўтара адметнай і запамінальнай. Удзельнікі пачыталі яго вершы, якія ўваходзяць у кнігу «Сюжэт для вечнасці». У кнізе прадстаўлены лепшыя творы розных гадоў, якія ярка сведчаць пра творчы здабытак вядомага паэта, празаіка, эсэіста.
1 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter