Падарожжа па кніжнаму сусвету
У Козенскай сельскай бібліятэцы праходзіў дзень беларускай пісьменнасці «Падарожжа па кніжнаму сусвету».
Бібліятэкар знаёміў карыстальнікаў з гісторыяй узнікнення кнігі і кнігадрукавання, з вялікімі і славутымі асветнікамі Беларусі, легендарнымі продкамі — Францыскам Скарынай, Ефрасінняй Полацкай і Сімяонам Полацкім, а таксама з заснавальнікамі першай азбукі «кірыліцы» — Кірылам і Мяфодзіям, паўдзельнічаўшы ў літаратурна-пазнавальнай прагулцы «Асветнікі беларускай зямлі».
Вялікую цікавасць у юных чытачоў выклікалі інтэлектуальныя гульні «Збяры прыказкі», «Першая азбука», «Перакладчык», у якіх змаглі праявіць сваю пісьменнасць, кемлівасць, эрудзіраванасць.
Кожны жадаючы змог прыняць удзел у акцыі «Беларускі скарб», успамінаючы гучныя беларускія словы і напісаўшы іх на стыкерах. Карыстальнікі прыгадалі спрадвечна цікавыя словы, такія як: кабета, анёлак, кут, асілак, павец, скрыня, шлюб, гузік і г.д, растлумачыў іх значэнне. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Абраннікі вечнасці».
3 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter