Поэзия, как волшебство
У рамках літаратурнага дыліжансу «Родной земли многоголосье» у гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 прайшла творчая сустрэча «Поэзия, как волшебство». Вучні з СШ №9 сустрэліся з мазырскім паэтам Васілём Андрыеўскім.
Удзельнікі мерапрыемства ўважліва слухалі вершы паэта, цікавіліся гісторыяй іх напісання. Аўтарам былі прадэманстраваны як уласныя кнігі, так і шэраг калектыўных паэтычных зборнікаў, складальнікам і рэдактарам якіх ён з’яўляецца. Пад час сустрэчы вучні задавалі розныя пытанні паэту, на якія наш зямляк змястоўна і поўна адказаў. За жывым дыялогам час прайшоў вельмі хутка і ўсе пайшлі дадому ў добрым настроі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, прысвечаная творчасці Васіля Андрыеўскага «Дзіўны горад, родны горад!..».
21 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter