Слава кніжцы беларускай
Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
З гэтай нагоды ў гарадской бібліятэцы №3 для вучняў 3 «Б» класа СШ №2 адбылася пазнавальная гадзіна «Cлава кніжцы беларускай». Яны даведаліся аб вытоках і сучаснасці беларускага пісьменства і друку, еднасці беларускага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, пазнаёміліся з кніжнай выставай «Гэта ўсё Беларусь, гэта спадчына наша» і паспрабавалі сябе ў ролі перапісчыкаў.
1 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter