Паэзія радасці і натхнення
Ніхто не стане аспрэчваць ісціну, што ўсякі час нараджае сваіх герояў, якімі ганарыцца зямля, нарадзіўшая іх. Спакон вякоў мазырская зямля ўзгадоўвае людзей, годных павагі. У рамках літаратурнага дыліжансу «Родной земли многоголосье» у гарадской бібліятэцы №3 прайшло літаратурнае знаёмства «Паэзія радасці і натхнення».
На сустрэчу з наведвальнікамі бібліятэкі была запрошана таленавітая мазырская паэтэса Галіна Мікалаеўна Дашкевіч. Яна з першых слоў выклікала цікавасць да сваёй асобы. Галіна Мікалаеўна не толькі пазнаёміла гасцей са сваёй творчай біяграфіяй, але і вельмі пранікнёна чытала свае вершы, некаторыя з іх чытала ўпершыню на аўдыторыю з сшытка вершаў розных гадоў «Заверб'е», які ў падарунак аставіла чытачам бібліятэкі. На працягу мерапрыемства панавала атмасфера радасці, узнёсласці, цеплыні. Удзячныя слухачы засталіся нераўнадушнымі да творчасці паэтэсы, да яе цёплых і шчырых слоў, якія ліліся з глыбіні душы, за хвіліны радасці, якія яна даставіла ім.
24 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter