Дзень беларускага пісьменства
Супрацоўнікі ДУК «Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А.С. Пушкіна» прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім Дні беларускага пісьменства, які прайшоў у г. Добрушы.
У гарадскім скверы разгарнулася бібліятэчная пляцоўка «Непаўторны край Мазырскі». Удзельнікі свята маглі пазнаёміцца з краязнаўчымі праектамі нашай установы. Таленты мазырскіх паэтаў і пісьменнікаў былі прадстаўлены на праекце «ЛитЧЕМОДАнчик», убачыць прыгажосць і непаўторнасць края можна было на карцінах мясцовых мастакоў, якія з задавальненнем удзельнічаюць у праекце «Мастацкая галерэя «Зачараваныя родным краем». На праекце «Займальнае краязнаўства» была прадстаўлена вельмі цікавая і пазнавальная гульнявая праграма: забаўляльныя гульні, інтэрактыўныя конкурсы і віктарыны. Усе жадаючыя з задавальненнем змаглі прыняць удзел у фотасесіі і прымераць на сабе вобраз дамы і джэнтльмена. Прыемным сюрпрызам для чытачоў Мазыршчыны сталі кнігі, якія былі падараваным аўтарамі С. Трафімавым і Я. Корбут.
3-4 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter