Беларусь — краіна маёй будучыні
Напярэдадні Дня народнага адзінства, які будзе адзначацца ў Беларусі 17 верасня, і ў рамках літаратурнага марафона «Единство слова» ў гарадской бібліятэцы №2 была праведзена літаратурна-пазнавальная гадзіна «Беларусь краіна маёй будучыні». Мэтай мерапрыемства было: фарміраванне паважлівага стаўлення да сваёй Радзімы; развіццё пачуццяў прыналежнасці да лёсу сваёй краіны; выхаванне пачуцця любові і патрыятызму да роднай краіны, павага да яе святаў і традыцый. Да мерапрыемства было падрыхтавана кніжная выстава «Квітней пад сонцам наша Беларусь». У ім прынялі ўдзел вучні 3 «А»класа і 4 «Б»класа СШ №6.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар правяла з рабятамі гутарку пра Беларусь і новым свяце «Дзень народнага адзінства». У ходзе яе дзеці разважалі на тэмы, што такое Радзіма, хто такі патрыёт, якім павінен быць грамадзянін сваёй краіны. Высветлілі што пазначае слова «адзінства» і як важна жыць у міры і згодзе. У другой частцы літаратурна-пазнавальнай гадзіны бібліятэкар з дапамогай кніжнай выставы пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з творчасцю беларускіх паэтаў, якія ў сваіх вершах праслаўлялі Беларусь, Затым адбылося гучнае чытанне вершаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Пазнякова, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, прысвечаных роднаму краю. Напрыканцы мерапрыемства рабяты прагледзелі відэаролік «Достопримечательности Беларуси» і прынялі ўдзел у квілт-акцыі «Пожелания моей стране», якая праходзіць цяпер у бібліятэцы.
13 сентября |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter