З Янкам Маўрам у сэрцы
У аддзеле абслугоўвання цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася бібліяграфічная гульня-падарожжа «З Янкам Маўрам у сэрцы» , прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што Янка Маўр з’яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, першаадкрывальнікам прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанру ў беларускай дзіцячай літаратуры, што ён таленавіты гісторык і географ. Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць пісьменніка, пазнаёміла іх з самымі вядомымі творамі Янкі Маўра. Рабяты былі здзіўлены тым фактам, што Янка Маўр ніколі не быў у экзатычных краінах, пра якія так цікава і пераканаўча пісаў.
Далей юным карыстальнікам бібліятэкі было прапанавана пагуляць ў цікавую настольную гульню «Вакол свету па кнігах Я. Маўра», дзе яны спрабавалі сябе ў ролі падарожнікаў і піратаў якія даследвалі вострава «Палескае балота», «Новая Гвінея» і архіпелаг «Вогненая зямля», а таксама знаходзілі скарбы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Беларускі Жуль Верн», прэзентацыя «Янка Маўр — бацька дзіцячай літаратуры» і буклет «Беларускі Жуль Верн».
10 августа |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter