Верш за вершам
У Козенскай сельскай бібліятэцы ў рамках конкурса чытальнікаў твораў Я.Купалы «Мне засталася спадчына» прайшоў літаратурна-паэтычны конкурс «Верш за вершам». Дарослыя і дзеці з задавальненнем чыталі вершы народнага паэта Беларусі, класіка беларускай і сусветнай літаратуры Янкі Купалы. Для многіх пакаленняў знакаміты пясняр сваімі творамі адчыніў беларусам багацце і красу роднай мовы, хараство пейзажаў і славутую гісторыю нашай краіны.
Вершы Я. Купалы многія нашы чытачы ведалі на памяць, бо яго паэзію не спутаеш з творамі іншых аўтараў, яна адклікаецца ў сэрцы кожнага. Яна дае адчуванне гордасці за сваю мову, за свае песні, за сваю сумленную працу.
7 июля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter