Нам засталася Спадчына
Янка Купала належыць да тых выдатных асоб, чые творы маюць вечную каштоўнасць, з’яўляюцца класічнымі для нацыянальнай і сусветнай культуры.
З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы ў гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў «Нам засталася Спадчына». Карыстальнікі бібліятэкі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
Бібліятэкар знаёміў чытачоў з жыццём і творчасцю беларускага паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Янкі Купалы. Рабяты з задавальненнем чыталі вершы пісьменніка. Пераможцамі конкурса сталі: Бандарэнка А. Я, Бяляяў Д. А, Малец С. А.
1 июля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter