Паэтычны конкурс
Беларускамоўны паэтычны конкурс на тэму «Нам засталася спадчына…» прайшоў ліпеня ў Мялешкавіцкай сельскай бібліятэцы. Ён прымеркаваны да дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Купалы. Дзеці спаборнічалі адзін з адным, чытаючы творы беларускага паэта.
Мэтай правядзення паэтычнага конкурса: далучэнне чытачоў да духоўна-маральных ідэалаў і гісторыка-культурных каштоўнасцей беларускага народа; фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці; павышэнне цікавасці да літаратурнай творчасці беларускіх паэтаў.
Усе змаглі адчуць, наколькі эмацыйнай была абстаноўка ў бібліятэцы, як хваляваліся чытальнікі.
Сярод удзельнікаў былі вылучаны лепшыя. Віншуем пераможцаў, дзякуем усім, хто ўдзельнічаў у конкурсе.
7 июля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter