Купалаўскімі шляхамі
У гарадской бібліятэцы №1 для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту дзейнічае кніжная выстаўка-вандроўка «Купалаўскімі шляхамі», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Падчас завочнага падарожжа супрацоўнікі бібліятэкі прапануюць пазнаёміцца з мясцінамі, якія звязаны з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі. На прыпынках «Вязынка», «Яхімоўшчына», «Вільня», «Акопы», «Ляўкі», «Мінск» дзеці даведаліся, чаму беларускі класік абраў сабе такі псеўданім, пра шляхецкі род Луцэвічаў, склалі з пазлаў герб «Навіна», прачыталі вершы паэта «Хлопчык і летчык», «Юрачка», «Алеся», адказалі на пытанні віктарыны, адгадалі крыжаванку і шарады-загадкі ад Янкі Купалы.
1 июля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter