Бібліятэчны квілт
У Козенскай сельскай бібліятэцы праходзіў бібліятэчны квілт «Любімыя купалаўскія вершы», прысвечаны дню нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
Бібліятэкары прапаноўвалі карыстальнікам пазнаёміцца з літаратурнай спадчынай паэта, з яго паэзіяй і прапаноўвалі жадаючым выбраць стыкеры з самымі вядомымі, найбольш любімымі вершамі ці ўрыўкамі з вершаў Янкі Купалы і размясціць іх на квілце.
На кніжнай выставе «Сын народа — Купала» экспанаваліся творы і літаратурна-публіцыстычныя артыкулы аўтара. Увазе чытачоў былі прадстаўлены цікавыя факты з жыцця пісьменніка. Мы звярталі ўвагу нашых чытачоў на тое, што Янка Купала з’яўляецца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Найбольш папулярнымі сярод чытачоў вершамі Янкі Купалы апынуліся такія, як: «Жняя», «Явар і каліна», «Алеся» і «Роднае слова».
6-9 июля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter