Бібліятэчны квілт
У рамках Рэспубліканской акцыі, прысвечанай дню нараджэння Я. Купалы ў Барбароўскай сельскай бібліятэцы праводзіўся бібліятэчны квілт «Любімыя купалаўскія вершы». Удзельнікі акцыі пісалі назвы сваіх любімых вершаў Я. Купалы, або першы радок з верша. Для тых, хто запамятаваў, бібліятэкар падрыхтаваў кніжную выставу «Адвечная песня Купалы». Лідарам стаў радок з паэмы «Курган» — Паміж пустак, балот беларускай зямлі. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар правяла кароткі літаратурны экскурс пра жыццёвы і творчы шлях паэта.
7-10 июля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter