Любімыя купалаўскія вершы
У кожнага народа ёсць паэты, веліч якіх узрастае ад пакалення да пакалення. Беларускі народ таксама не выключэнне. Адзін з іх — гэта Я. Купала. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэі гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца. Многа вершаў паэта палюбіліся народам, многія сталі песнямі…
Бібліятэчны квілт «Любімыя купалаўскія вершы», які праводзіўся ў гарадской бібліятэцы №3, быў накіраваны на фарміраванне ў карыстальнікаў цікавасці да лірычных твораў Я. Купалы. Наведвальнікам бібліятэкі было прапанавана некалькі найбольш вядомых вершаў паэта. Іх не толькі патрэбна было прачытаць, але і выбраць той, які найбольш спадабаўся і наклеіць каля яго стыкер. Лідзіруючую пазіцыю заняў верш Я. Купалы «Жняя».
5-9 июля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter