Любімыя купалаўскія вершы
У аддзеле абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна быў праведзены бібліятэчны квілт «Любімыя купалаўскія вершы». Аснову квілта складала кніжная выстава «У храме слова Янкі Купалы», дзе дэманстраваліся зборнікі паэзіі беларускага песняра, такія як, напрыклад: «З кутка жаданняў», «Мая малітва», «Жыве Беларусь» і іншыя. Прыняць удзел у квілце прапанавалася ўсім жадаючым. Пры дапамозе лістоў з вершаванымі радкамі, якія па жаданню выбіраў кожны карыстальнік і ўстаўляў у кішэнькі выставы-квілта, вызначаўся найбольш папулярны верш. Больш за ўсе галасоў набралі наступныя вершы: «Родныя вобразы», «Алеся», «Лявоніха», «Зімовая ноч», «Роднае слова».
5-10 июля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter