Гонар, сумленне і краса
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 год з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры, сусветна вядомага аўтара ваеннай прозы, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. З гэтай нагоды ў гарадской бібліятэцы №1 прайшоў літаратурны дыялог «Гонар, сумленне і краса».
На працягу дня бібліятэкар знаёміў наведвальнікаў з асобай і спадчынай пісьменніка. Творы Васіля Быкава выдаваліся шматтысячнымі тыражамі, перакладзены больш як на 200 замежных моў, па матывах аповесцяў і апавяданняў пастаўлены спектаклі і зняты мастацкія фільмы. Васіль Быкаў — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «лейтэнанцкай прозы». Яго ўклад ў беларускую літаратуру і культуру вельмі значны.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава і інфармацыйны буклет «Талент мужны, непаўторны».
19 июня |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter