Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Янкаў вянок

В гарадской бібліятэцы №3 для дзяцей з прышкольнага лагера СШ №2 прайшла літаратурная вандроўка «Янкаў вянок». Яны пазнаёміліся з біяграфіяй Янкі Купалы, якому сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння. Разам з Алесяй, Паўлінкай і Янкам дзеці здзейснілі вандроўку ў час, калі жыў і тварыў Янка Купала. Удзельнікі з задавальненнем перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, якія сустракаюцца ў творах Я. Купалы, тлумачылі сэнс тагачасных слоў. Складалі з літар назву народнага свята, якое дало псеўданім паэту. Выразна чыталі вершы Я. Купалы, слухалі песні, на словы паэта. Гулялі ў беларускія народныя гульні: «Барада», «Вугельчык», «Вяночак».

Творчая спадчына Я. Купалы, як той купальскі вянок, кінута нам на шчасце, на прасвятленне. Той вянок яго паэзіі трэба захацець вылавіць у кніжным моры і разгадаць яго чарадзейства.

вандроўка вандроўка вандроўка вандроўка вандроўка вандроўка вандроўка вандроўка вандроўка вандроўка вандроўка вандроўка

7 июня |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх