З Купалай у сэрцы мы жывем
У гарадской бібліятэцы №2 адбыўся вечар-партрэт «З Купалай у сэрцы мы жывем», які быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы, якое будзе адзначацца 7 ліпеня. У ім прынялі ўдзел выхаванцы прышкольнага лагера.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміў дзяцей з біяграфіяй паэта, узгадала яго спадчыну. З яе аповеду яны даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, дзе ён нарадзіўся і рос , чаму Янка Луцэвіч стаў звацца Янкам Купалам. Затым дзеці прынялі ўдзел у віктарыне ведаў «Жыццё і творчасць Янкі Купалы». Адказваючы на пытанні віктарыны ўдзельнікі мерапрыемства ўспаміналі, якое сапраўднае імя паэта, калі і дзе адбылася першая сустрэча з Якубам Коласам, які зборнік пісьменніка з-за фотоздымка на вокладце быў яму даражей за ўсё, хто з беларускіх кампазітараў пісаў музыку на вершы Я. Купалы і інш А напрыканцы вечара-партрэта дзеці чыталі любімые вершы паэта, пагдядзелі сюжэты і паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутага песняра, у выкананні беларускіх спевакоў, а бібліятэкар пазнаёміў іх з кніжнай выставай «Славуты пясняр зямлі беларускай».
14 июня |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter