Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Ёсць чалавек, ёсць свет і дабрыня

У Козенскай сельскай бібліятэцы да 110-годдзя з дня нараджэння Эдзі Агняцвет юныя чытачы прынялі актыўны ўдзел у паэтычным знаёмстве з яе творчасцю пад назвай «Ёсць чалавек, ёсць свет і дабрыня».

Удзельнікам была прапанавана кніжная выстава «Наш добры сябра — Эдзі Агняцвет». Бібліятэкары пазнаёмілі юных чытачоў з творчасцю беларускай паэткі, якую называюць яшчэ беларускай Агніяй Барто, даведаліся, што Эдзі Агняцвет стаяла ля вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры. Усё сваё жыццё яна пісала для дзяцей і стварыла цэлую краіну дзіцячай паэзіі. Дзеці паслухалі і паразважалі над вершамі «Параска i падказка», «Чаму ў трывозе Дзед Мароз», «Шчодры Цiшка», «Вельмi ветлiвы Мiкiта».

Бібліятэкар прапанаваў дзецям паўдзельнічаць у конкурсе на лепшага чытальніка жартоўнага верша «Caўкa зa cтaлoм». Сюрпрызам для дзяцей стала літаратурная гульня «Галава-хвост», дзе патрэбна было быць вельмі ўважлівым. Бібліятэкар пачынаў чытаць нейкі слупок, а дзецям патрэбна хуценька знайсці яго канец і дачытаць. Гэтая гульня скончылася шчаслівым смехам дзяцей. А напрыканцы іх чакала яшчэ адно заданне — патрэбна было намаляваць упадабанага героя з пройдзеных вершаў Эдзі Агняцвет.

знаёмства знаёмства знаёмства знаёмства знаёмства знаёмства знаёмства

19 мая |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх