Чараўнік з краіны маленства
З мэтай папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў і прапаганды літаратурнай спадчыны беларускага народа ў гарадской бібліятэцы №2 прайшоў вечар-партрэт «Чараўнік з краіны маленства», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар з дапамогай прэзентацыі і кніжнай выставы «Дзіўны свет Янкі Маўра» пазнаёміў дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка, з яго педагагічнай і літаратурнай дзейнасцю, а таксама з яго кнігамі прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанру: «Слёзы Тубі», «Палескія рабінзоны», «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «ТВТ». Яго аповяд дапоўніў вучань 7 «Б» класа Максім Барысенка, ён распавёў цікавыя факты з жыцця і творчасці Янкі Маўра. Затым дзеці змаглі праверыць свае веды аб пісьменніку, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Дзіўны свет Янкі Маўра». Праведзенае мерапрыемства заціківала вучняў і творы пісьменніка, яшчэ імі не прачытаныя, былі ўзяты для знаёмства.
18 мая |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter