Багацце душы і таленту
Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Юрася Свіркі ў Каменскай сельскай бібліятэцы прайшоў вечар-партрэт «Багацце душы і таленту». Вядучыя расказалі вучням аб жыцці паэта, яго творчай і перакладніцкай дзейнасці. Прысутным спадабалася слухаць вершы, якія Юрась Свірка пісаў для дзяцей, а ў канцы мерапрыемства яны выказалі жаданне пачытаць уголас яго вершы «Ласіны стажок», «Чаму не страшна зайку ў лесе», «Маленькі хітрунок», «Яблык» і інш.
10 мая |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter