Верны спадарожнік беларусаў
Да Дня ручніка, які адзначаецца 25 мая, у гарадской бібліятэцы №1 прайшлі этнахвілінкі «Ручнік — верны спадарожнік беларусаў». Спрадвеку ручнікі суправаджалі беларусаў усе жыццё: ад нараджэння да апошніх дзён. Яны непарыўнай нітачкай звязваюць нас з мінулым. Сёння ручнікі з’яўляюцца сімвалам Беларусі разам са слуцкімі паясамі, Белавежскай пушчай.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава-экспазіцыя «Беларускі ручнік», на якой былі прадстаўлены тканыя ручнікі, калаўрот, прадметы побыту, якімі карысталіся нашы продкі. Бібліятэкар расказваў пра беларускі ручнік, яго віды, значэнні арнаментальных сімвалаў. У старажытныя часы лічылі, што арнамент ахоўвае ад ліха. Нашы прабабулі лячылі хваробы з дапамогай ручніка і нават варажылі. Кожны жадаючы мог паспрабаваць адпрасаваць льняныя ручнікі качолкамі, пазнаёміцца са станком для прадзення ніткі з кудзелі. Каб не рвалася сувязь пакаленняў патрэбна ведаць, як жылі нашы прашчуры, што пакінулі сваім нашчадкам.
25 мая |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter