Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Палеская летуценніца

імпрэза
У бібліятэцы прайшла літаратурная імпрэза
імпрэза
У бібліятэцы прайшла літаратурная імпрэза

У гарадской бібліятэцы №7 прайшла літаратурная імпрэза «Палеская летуценніца», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. У пачатку літаратурнай імпрэзы прагучала песня ў выкананні Т. Беланогавай на верш Я. Янішчыц «Бэз апаў», якая настроіла вучняў на лірычны лад.

«Палеская ластаўка», «Палесся мілае дзіця» — так называлі ў нашай літаратуры гэтую выдатную паэтку, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Бібліятэкары распавялі школьнікам пра творчасць «непрыручанай птушкі» Яўгеніі і захоўванне яе паэтычнай спадчыны, азнаёмілі з біяграфічнымі звесткамі, суправаджаючы свае словы відэапрэзентацыяй пра «палескую летуценніцу».

Дзеці даведаліся, чаму ў беларускага аўтара незвычайнае прозвішча, якія тэмы хвалявалі Янішчыц, дзе крыніцы яе натхнення, чаму праз столькі гадоў чытачоў прыцягвае і вабіць таямніца і загадка, глыбіня жыцця і творчасці Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц. Некаторыя факты біяграфіі, пра якія расказалі бібліятэкары, сталі вядомыя са слоў нашай чытачкі, жыхаркі нашага раёна Маладзёжны, роднай цёткі паэтэсы С. А. Гордзіч.

Школьнікам была прадстаўлена кніжная выстава з творамі аўтара і літаратура аб жыцці і творчым шляху Я. Янішчыц, а таксама буклет «Палеская ластаўка» з цікавымі фактамі і бібліяграфічным спісам кніг з фонду бібліятэкі.

10 апреля |

Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter


Вверх