Зарніцы дзяцінства
У гарадской дзіцячай бібліятэцы №4 прайшла літаратурная гасцёўня «Зарніцы дзяцінства», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Уладзіміра Карызны.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра жыццёвы шлях пісьменніка, пазнаёміліся з асноўнымі тэмамі яго творчасці: тэмай міра і вайны, тэмай любові да бацькоўскай зямлі.
Прызнанне да Уладзіміра Іванавіча прыйшло менавіта як да паэта-песенніка. Шчырая, душэўная, па-сапраўднаму лірычная паэзія лёгка кладзецца на музыку. Паэт шмат песень прысвяціў роднай Беларусі. Уладзімір Карызна — адзін з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які стаў сімвалам суверэннай краіны і гучыць на ўсіх значных урачыстасцях, на міжнароднай спартыўнай арэне, яго спявае ўвесь народ. Першым правілам напісання гімна для аўтара была шчырасць і любоў да роднай зямлі.
Дзеці ўважліва слухалі і самі чыталі вершы паэта, адгадвалі загадкі, праглядзелі відэафільм «Успаміны», а таксама праслухалі песні «Люблю цябе, Белая Русь» і «Белая яблыня» на словы У. Карызны, з цікавасцю знаёміліся з прэзентацыяй «Паэт-юбіляр».
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, прысвечаная творчасці Уладзіміра Карызны «Люблю цябе, Белая Русь».
27 апреля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter