Па сцяжынках да рэдкіх раслін
Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №1 падрыхтавалі для сваіх карыстальнікаў экалагічную гульню «Па сцяжынках да рэдкіх раслін». Падчас падарожжа па экалагічнай сцяжынцы ўдзельнікі кідалі кубік, нумар якога азначаў пэўны прыпынак: «Лясная аптэка», «Падумаем», «Злучы правільна», «Знайдзі адрозненні», «Яркія, прыгожыя, але вельмі небяспечныя», «Не рвіце!», на якіх патрэбна было выканаць адпаведныя заданні. Удзельнікі пашырылі, а таксама набылі веды аб раслінах роднага краю, іх непаўторным свеце.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Дзівосны свет прыроды».
29 апреля |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter