Чытайце байкі Кандрата Крапівы
З мэтай стымулявання цікавасці карыстальнікаў да чытання кніг на беларускай мове і папулярызацыі творчасці Кандрата Крапівы карыстальнікі Козенскай сельскай бібліятэкі прынялі ўдзел у паэтычным квілце «Чытайце байкі Кандрата Крапівы», прысвечаным 125-годдзю з дня нарадження пісьменніка.
Бібліятэкары прапанавалі сваім чытачам успомніць знакамітыя байкі пісьменніка і дапісаць мараль. Каб дапамагчы ўдзельнікам, бібліятэкары аформілі інфармацыйны стэнд, куды размясцілі найбольш знакамітыя байкі, а на імправізаваных лістках крапівы чытачы пісалі канчаткі да знакамітых твораў.
Каб пашырыць кругазор сваіх наведвальнікаў, побач са стэндам была арганізавана тэматычная паліца, на якой былі прадстаўлены знакамітыя творы Кандрата Крапівы.
Дарослыя і дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у прапанаваным квілце, а многія выказалі жаданне перачытаць зноў творы знакамітага паэта, байкапісца і драматурга.
![Квілт](../../pictures/pic-213/40-34.jpg)
![Квілт](../../pictures/pic-213/40-35.jpg)
![Квілт](../../pictures/pic-213/40-36.jpg)
![Квілт](../../pictures/pic-213/40-37.jpg)
![Квілт](../../pictures/pic-213/40-38.jpg)
![Квілт](../../pictures/pic-213/40-39.jpg)
![Квілт](../../pictures/pic-213/40-40.jpg)
2-31 марта |
Заметили ошибку в тексте? Выделите ее и нажмите Ctrl + Enter